Аляксандра Сасновіч не змагла выйсці ў фінал маскоўскага турніру

© Sputnik / Сергей Лескеть / Перайсці ў медыябанкБеларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэнісістка прайграла 17-гадовай спартсменцы з Сербіі, якая знаходзіцца нашмат ніжэй яе ў рэйтынгу.

МІНСК, 29 ліп — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч саступіла ў двух сэтах сербцы Вользе Данілавіч у матчы ў рамках турніру Moscow River Cup, які праходзіць у расійскай сталіцы.

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч - Sputnik Беларусь
Сасновіч схуднела на два кілаграмы на турніры ў Маскве

42-я ракетка свету Саснович ў паўфінале гуляла з Данілавіч, якая знаходзіцца на 187 месцы ў рэйтынгу Міжнароднай асацыяцыі тэніса.

Першы сэт беларуска прайграла з лікам 2:6, у другім здолела перамагчы — 7:5, але трэці сэт застаўся зноў за сербкай — 5:7. У выніку Сасновіч выбыла з турніру, а наступнай саперніцай спартсменкі з Сербіі стане маладая расійская тэнісістка Анастасія Патапава.

На маскоўскім турніры Сасновіч правяла дзве ўдалыя сустрэчы, абыграўшы адразу 85-ю ракетку свету шведку Юхан Ларсан — 6:1, 6:3, і ў 1/8 фіналу расіянку Яўгенію Родзіну, якая знаходзіцца на 84 месцы ў міжнародным рэйтынгу — 7:5, 6:2. У чвэрцьфінале беларуска павінна была згуляць са спартсменкай з Латвіі Настай Севаставай, але тая знялася з-за траўмы, таму Сасновіч атрымала "аўтапропуск" у паўфінал.

Moscow River Cup у гэтым годзе праходзіць упершыню. Традыцыйна ў апошні тыдзень ліпеня арганізоўваюцца спаборніцтвы ў шведскім Бостадзе. Але ў мінулым годзе права на правядзенне турніру набыла Масква. Прызавы фонд турніру складае 750 тысяч долараў.

Стужка навiн
0