Футболист, председатель правления белорусского ФК Динамо-Брест Диего Марадона

Марадона пахваліўся грашыма на "вялікія трансферы"

21
(абноўлена 18:06 31.07.2018)
Марадона ўжо казаў раней аб заключэнні кантракту з 38-гадовым варатаром з Аргентыны.

МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Старшыня праўлення брэсцкага футбольнага клуба "Дынама" Дыега Марадона заявіў, што валодае сродкамі для пакупкі новых футбалістаў, піша партал Tribuna.com са спасылкай на Olé.

"Я павінен бачыць, як гульцы прымаюць мяне. Я падпісаў варатара Кампестрыні. У мяне ёсць грошы, каб здзяйсняць вялікія трансферы ў "Дынама", — заявіў Марадона.

Бос брэсцкага клуба адзначыў, што больш за ўсё яго прыцягнула жаданне "Дынама" выступаць у Лізе чэмпіёнаў. "Яны прапанавалі мне трохгадовы кантракт, ад якога я не мог адмовіцца", — дадаў Марадона.

Нагадаем, Марадона ўжо раней казаў аб заключэнні кантракту з 38-гадовым варатаром з Аргентыны Крысціянам Кампестрыні. Аднак галоўны трэнер брастчан Аляксей Шпілеўскі, як піша "Прессбол", назваў гэтую інфармацыю "вуткай".

У пачатку ліпеня СМІ пісалі пра намер Марадоны падпісаць 22-гадовага паўабаронцу зборнай Мексікі Ірвінга Ласана, кошт якога ацэньваецца ў 40 мільёнаў долараў. Тады ж "Дынама" абвергла гэтую інфармацыю.

Марадона і "Дынама-Брэст" заключылі трохгадовы кантракт у маі. Упершыню легендарны аргентынец наведаў Беларусь у сярэдзіне ліпеня і паглядзеў матч чэмпіянату краіны паміж "Дынама" і салігорскім "Шахцёрам" (1:3).

21
Тэги:
футбол, ФК "Дынама" (Брэст), Дыега Марадона, Брэст, Беларусь
По теме
Марадона падзякаваў Беларусі за прыём
Марадона сустрэўся з гульцамі брэсцкага "Дынама"
Марадона не дапамог: "Дынама" прайграла "Шахцёру" пры новым босе
Каментары