Заўзятары

БАТЭ на выездзе абыграў "Карабах" у Лізе чэмпіёнаў

23
(абноўлена 09:07 08.08.2018)
Барысаўчане з мінімальным лікам узялі верх над азербайджанскім клубам, наступная гульня адбудзецца праз тыдзень.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ абыграў азербайджанскі "Карабах" у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА, паведамляе Sputnik.

Паядынак трэцяга адборачнага раўнда ЛЧ адбыўся ў аўторак на Рэспубліканскім стадыёне ў Баку. Сустрэча завяршылася з лікам 1:0 на карысць гасцей. Перамогу БАТЭ прынёс дакладны ўдар Станіслава Драгуна з перадачы Мікалая Сігневіча (36-я хвіліна).

Паядынак у адказ адбудзецца праз тыдзень, 14 жніўня, на "Барысаў-Арэне".

У выпадку поспеху ў двухматчавым супрацьстаянні БАТЭ ў плэй-оф кваліфікацыі пазмагаецца з галандскім ПСВ. Калі ж барысаўчане не змогуць прайсці "Карабах", то "жоўта-сінія" выступяць у накаўт-раўндзе Лігі Еўропы — сапернікам будзе пераможца пары "Шэрыф" (Малдова)/ "Валюр"(Ісландыя).

23
Тэги:
Футбол, Ліга Чэмпіёнаў, ФК БАТЭ, Баку
Прадстаўлены медалі чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе

Прадстаўлены медалі чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе

13
(абноўлена 16:01 12.05.2021)
Узнагароды сусветнага хакейнага форуму чаканіліся на манетным двары ў Нарвегіі, дзе быў выраблены і медаль Нобелеўскай прэміі міру.

МІНСК, 12 траўня - Sputnik. Аргкамітэт чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Рызе прадставіў дызайн медалёў, імі будуць узнагароджваць пераможцаў і прызёраў турніру, паведаміла прэс-служба Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF).

На ўзнагародах намаляваны лагатып сусветнага форуму - хакеіст на фоне стылізаванай хакейнай пляцоўкі. Па краях медалёў нанесена назва і месца правядзення чэмпіянату. Вага адной адзінкі - звыш 400 грамаў, дыяметр складае 10 сантыметраў.

Дызайн распрацавала IIHF разам з Латвійскім манетным дваром за два тыдні. Цікава, што чаканіліся ўзнагароды на манетным двары ў Нарвегіі. Дарэчы, там жа быў выраблены медаль Нобелеўскай прэміі міру.

Па словах кіраўніка аргкамітэта чэмпіянату Эдгарса Бунціса, ажыццёўлена задума - выкарыстоўваць моцны і выразны хакейны знак у дызайне.

"Не забыліся і пра нацыянальны сімвал Латвіі, які будзе прадстаўлены на стужках. Цырымонія ўручэння медалёў і атрыманне трафея - адзін з самых эмацыйных момантаў на кожным спартыўным турніры. Праз 64 матчы мы даведаемся, якія каманды прывязуць гэтыя медалі дадому", - дадаў ён.

Медалі чэмпіянату свету будуць разыграны 6 чэрвеня, калі лепшыя каманды згуляюць у матчах за залатыя і бронзавыя ўзнагароды.

Сусветнае хакейнае першынства ў Рызе пройдзе з 21 траўня па 6 чэрвеня. Беларусь і Расія згуляюць у групе А. Апроч беларусаў і расіян, у групе яшчэ Швецыя, Чэхія, Швейцарыя, Славакія, Данія і Вялікабрытанія. У групе В - Канада, Фінляндыя, ЗША, Германія, Латвія, Нарвегія, Італія і Казахстан. Турнір пройдзе без гледачоў.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
Нобелеўская прэмія міру, Нарвегія, Узнагароды, Рыга, Хакей, чэмпіянат, медалі
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

Апублікаваны новы рэйтынг WTA: Сабаленка ўвайшла ў топ-5

25
(абноўлена 10:00 10.05.2021)
Беларуская спартсменка ў апошні час паспяхова выступіла на тэнісных турнірах у Абу-Дабі і Мадрыдзе.

МІНСК, 10 тра - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўзнялася на чацвёрты радок у рэйтынгу WTA, новая версія апублікавана на сайце арганізацыі.

Новая пазіцыя стала самай высокай за ўсю кар'еру беларускай спартсменкі. Раней яна ўзнімалася да сёмай пазіцыі - у студзені бягучага года пасля ўдалага выступлення ў Абу-Дабі.

Нагадаем, што Сабаленка таксама паказала выдатны вынік у фінале турніру WTA 1000 у Мадрыдзе - яна атрымала перамогу з лікам 6:0 3:6, 6:4 над першым нумарам сусветнага рэйтынгу аўстралійкай Эшлі Барці.

Іншыя беларускія тэнісісткі не дасягнулі гэтакіх незвычайных поспехаў: Вікторыя Азаранка апусцілася ў рэйтынгу на адзін радок і выпала з топ-15, заняўшы 16-ю пазіцыю, Аляксандра Сасновіч і зусім выпала з першай сотні, апусціўшыся з 92-га на 103-е месца.

Яшчэ адна спартсменка - Вольга Гаварцова ўзнялася на некалькі пазіцый, заняўшы 139-ы радок (раней была на 142-й).

Чытайце таксама:

25
Тэги:
тэнісны турнір, Мадрыд, спартсмен, Арына Сабаленка, рэйтынг WTA
Яўген Лук'янаў

Пасол Лук'янаў распавёў пра прыярытэты сваёй працы ў Беларусі

3
(абноўлена 12:01 13.05.2021)
У Палацы Незалежнасці сёння адбылася ўрачыстая цырымонія, падчас якой новы пасол Расіі ўручыў Аляксандру Лукашэнку даверчыя граматы.

МІНСК, 13 тра - Sputnik. У Расіі рады рашэнню беларускага боку накіраваць свой экспарт у расійскія парты на Балтыцы, сказаў журналістам у Палацы Незалежнасці пасол РФ Яўген Лук'янаў.

У адказ на пытанне, што стане прыярытэтам для пасла Расіі падчас працы ў Беларусі, дыпламат сказаў, што сканцэнтруецца "перш за ўсё на нашай плённай, узаемавыгаднай і эфектыўнай сумеснай працы".

Пры гэтым ён асабліва адзначыў, што пры прызначэнні на дыпламатычную службу ў беларускую сталіцу яму быў аказаны высокі давер, таму ён шчаслівы прадстаўляць інтарэсы Расіі ў рэспубліцы.

Яўген Лук'янаў таксама пракаменціраваў пераарыентацыю экспарту беларускіх нафтапрадуктаў на расійскія марскія парты на Балтыцы.

"Беларусь сама прыняла гэтае рашэнне. І, больш за тое, усялякае эканамічнае рашэнне заснавана перш за ўсё на эканамічных выгодах. Тут не трэба шукаць лішняй палітыкі. Бізнес, як і грошы, любіць цішыню, прадказальнасць, стабільнасць. Калі беларускім партнёрам выгадна працаваць праз парты Расійскай федэрацыі, мы будзем толькі рады", - канстатаваў кіраўнік дыпламатычнай місіі.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, палац Незалежнасці, Беларусь, Яўген Лук'янаў, пасол