Нападаючы зборнай Расіі і Зеніта Арцём Дзюба

"Дынама-Мінск" - "Зяніт": Дзюба не згуляе

13
(абноўлена 17:31 08.08.2018)
Пецябруржцы ўжо прыбылі ў беларускую сталіцу і засяліліся ў "Прэзідэнт-гатэль".

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Форвард футбольнага клуба "Зяніт" (Санкт-Пецярбург) Арцём Дзюба не зможа прыняць удзел у матчы трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы супраць мінскага "Дынама", піша Sport24.

Паядынак трэцяга адборачнага раўнда ЛЕ "Дынама-Мінск" — "Зяніт" адбудзецца заўтра, 9 жніўня, на стадыёне "Дынама". Стартавы свісток прагучыць а 20-й.

Футбалісты "Зяніта" прыбылі ў беларускую сталіцу сёння. Як перадае партал Tribuna.com, у аўтобусе з камандай не было Дзюбы. Галоўны трэнер пецябруржцаў Сяргей Сямак даў адпачыць нападаючаму.

Пры гэтым падтрымаць каманду ў Мінск прыляцеў прэзідэнт клуба Сяргей Фурсенка.

Дзюба гэтым летам пасля ўдалага выступу ў складзе зборнай Расіі на хатнім Чэмпіянаце свету вярнуўся ў "Зяніт" з тульскага "Арсенала". У матчы першага тура чэмпіянату Расіі супраць "Енісея" форвард вызначыўся забітым мячом.

Гульня ў адказ паміж "Зянітам" і мінскім "Дынама" адбудзецца праз тыдзень, 16 жніўня.

13
Тэги:
ФК "Зяніт", ФК Дынама (Мінск), Мінск
Каментары