Віталь Жук пасля заканчэння забегу на 1500 м спаборніцтваў па дзесяцібор'і на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Берліне

Беларус Віталь Жук стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы ў Берліне

14
(абноўлена 10:23 09.08.2018)
Віталь Жук набраў 8290 балаў у дзесяцібор'і - гэта асабісты рэкорд спартсмена і бронзавая ўзнагарода кантынентальнага першынства.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Віталь Жук стаў бронзавым прызёрам у дзесяцібор'і на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у сталіцы Германіі.

Золата чэмпіянату Еўропы па летніх відах спорту дасталася прадстаўніку Германіі Артуру Абелю — 8431 балаў, срэбра ў расіяніна Іллі Шкурэнева — 8321.

Гэта трэцяя бронзавая ўзнагарода на чэмпіянаце Еўропы для зборнай Беларусі. Першымі былі ўзнагароды Дзмітрыя Дзюбіна ў хадзьбе на 50 км і Алены Дубіцкай у штурханні ядра.

Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы праходзіць у Берліне і завершыцца 12 жніўня.

14
Тэги:
дзесяцібор'е, Германія
Каментары