Футбалісты Зяніта на трэніроўцы на стадыёне Дынама ў Мінску

Футбалісты "Зяніта" прагуляліся па Мінску перад гульнёй з "Дынама"

13
(абноўлена 16:41 09.08.2018)
Гульня "Дынама-Мінск" - "Зяніт" пачнецца праз чатыры гадзіны, усе квіткі на матч прададзеныя.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Футбалісты піцерскага "Зяніта" прагуляліся па цэнтры беларускай сталіцы перад матчам супраць мінскага "Дынама", паведамляецца ў Twitter-акаўнце каманды гасцей.

Сёння стадыён "Дынама" прыме паядынак трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы паміж сталічным "Дынама" і "Зянітам" з Санкт-Пецярбурга. Гульня пачнецца ў 20:00. Усе квіткі на матч прададзеныя.

​Футбалісты падчас прагулкі па горадзе сфатаграфаваліся з заўзятарамі і раздавалі аўтографы. Маршрут гульцоў пралягаў побач з прэзідэнцкай Адміністрацыяй.

Нагадаем, футбалісты "Зяніта" прыбылі ў Мінск напярэдадні, яны пасяліліся ў "Прэзідэнт-гатэлі". Удзел у матчы не прыме форвард гасцей Арцём Дзюба.

13
Тэги:
Футбол, ФК "Зяніт", ФК Дынама (Мінск), Мінск
Каментары