Беларуска Вольга Мазуронак на марафонскай дыстанцыі Чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Берліне

Беларуска Вольга Мазуронак выйграла марафон на Чэмпіянаце Еўропы ў Берліне

55
(абноўлена 15:26 12.08.2018)
Лепшая беларуская бягуха на марафонскай дыстанцыі прынесла ў скарбонку Беларусі яшчэ адну ўзнагароду ЧЕ па лёгкай атлетыцы.

МІНСК, 12 жні — Sputnik. Беларуская бягуха Вольга Мазуронак выйграла марафон Чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы, спаборніцтва адбылося ў Берліне ў нядзелю.

Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы праходзіць у гэтыя дні ў Берліне (Германія). У нядзелю ў рамках ЧЕ праходзяць апошнія спабоніцтвы. Так, ужо вядомыя вынікі марафону: сярод жанчын перамогу на ім атрымала беларуская бягуха Вольга Мазуронок. Другое месца заняла францужанка Клеманс Кальвен, якая саступіла лідару 6 секунд, трэцяй фінішавала чэшка Ева Врабцова-Нывльтова (+9 секунд).

Вольга змагла выйграць нягледзячы крывацёк з носа, які адкрыўся напачатку забегу. Спартсменка не сыйшла з дыстанцыі і прабегла марафон за 2 гадзіны 26 хвілін 22 секунды.

Такім чынам, бягуха прынесла Беларусі яшчэ адну ўзнагароду. Дзякуючы "золату" Мазуронак, рэспубліка можа ўвайсці ў дзесятку лепшых у агульным медальным заліку.

Мазуронак — лепшая беларуская бягуха на марафонскія дыстанцыі. У спартсменкі ёсць прызы многіх прэстыжных марафонаў свету, на Алімпіядзе-2016 яна ўваходзіла ў пяцёрку лепшых і саступіла толькі бягухам з афрыканскіх краін.

Акрамя Мазуронак, ад Беларусі ў марафоне прымалі ўдзел Анастасія Іванова, Марына Даманцэвіч — яны размясціліся на 4-й і 5-м радку выніковай табліцы, а таксама Ніна Савіна і Ірына Сомава.

55
Тэги:
Лёгкая атлетыка, Вольга Мазуронак, Берлін
По теме
Лукашэнка пра перамогу Герман: прынесла шмат станоўчых эмоцый
Беларуская бягуха Эльвіра Герман выйграла золата на ЧЕ
Беларус Віталь Жук стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы ў Берліне

Расіянка ўстанавіла сусветны рэкорд па скалалажанні - відэа

12
(абноўлена 14:13 25.11.2020)
Расіянка Юлія Капліна ўстанавіла сусветны рэкорд у хуткасці на чэмпіянаце Еўропы па скалалажанні ў Маскве. Яна пераадолела 15-метровую трасу за 6,964 секунды. Глядзіце на відэа, як гэта было.

На чэмпіянаце Еўропы па скалалажанні ў Маскве расійская спартсменка Юлія Капліна пераадолела 15-метровую вертыкальную трасу (вышыня тыпавы пяціпавярхоўкі - Sputnik) за 6,964 секунды. Гэта лепшы вынік і ў Еўропе, і ў свеце ў дысцыпліне "хуткасць" у жанчын.

Лепшыя спартсмены турніру атрымліваюць шанец адправіцца на Алімпійскія Гульні ў Токіа ў 2021 годзе, дзе скалалажанне будзе прадстаўлена ўпершыню.

Для 21-гадовай Каплінай гэта далёка не першы сусветны рэкорд, з 2013 па 2017 гады яна ўсталявала дзевяць дасягненняў па хуткасці. Папярэдні сусветны рэкорд належаў інданэзійцы Арыэс Сусанці Рахаў. Год таму яна пераадолела 15-метровую стромую сцяну за 6,995 секунды.

12
Каміёны МАЗ-СПОРТаўта перад адпраўкай на Дакар-2021

Два "капотнікі" каманды МАЗа адправіліся заваёўваць "Дакар"

10
(абноўлена 17:50 26.11.2020)
На гэты раз "МАЗ-СПОРТаўта" будзе выступаць толькі на двух каміёнах - як гэта было ў першыя два гады ўдзелу "чырвоных зуброў" у знакамітым ралі-рэйдзе.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" ў чацвер адправілася на ралі "Дакар-2021", пра гэта паведаміла прэс-служба.

43-і па ліку ралі-рэйд ў другі раз пройдзе па тэрыторыі Саудаўскай Аравіі. Гонка стартуе 3 студзеня ў Джыдзе і фінішуе там жа 15 студзеня.

Капотныя каміёны і машыны суправаджэння сёння адправіліся ў порт Марсэлю, дзе ў снежні іх чакае пагрузка на паром. У гэтым годзе з-за пандэміі ўсе тэхнічныя праверкі, якія звычайна праходзяць у Еўропе, адменены, гэтая працэдура пройдзе ўжо на Аравійскім паўвостраве.

"На "Дакар-2021"моцна паўплывала эпідэміялагічная сітуацыя ў свеце. Многія каманды скарацілі колькасць экіпажаў, некаторыя - прапусцяць спаборніцтва. Тое, што нам удалося падрыхтавацца да гонкі і прыняць у ёй удзел - вялікая заслуга каманды, завода і нашых заўзятараў, якія ў нас вераць", - распавёў кіраўнік каманды і гоншчык аднаго з экіпажаў Сяргей Вязовіч.

У гэтым "Дакары" каманда выставіла толькі два экіпажы - але абодва будуць выступаць ужо на грузавіках капотнай кампаноўкі. На "капотніку" ў мінулым годзе экіпаж Вязовіча стаў трэцім. "МАЗ-СПОРТаўта" апошнія гады выступала ў ралі-рэйдзе трыма экіпажамі - па два грузавікі выходзілі на старт гонкі толькі ў самым пачатку - у 2012 і 2013 гадах, калі каманда толькі пачынала свой шлях да пастамента.

10
Тэги:
"Дакар", "МАЗ-СПОРТаўта"
Доктар эканамічных навук Ірына Новікава

Новікава: падзенне эканомікі ў краінах ЕАЭС патрабуе нетрадыцыйных рашэнняў

0
(абноўлена 17:01 30.11.2020)
Як па-новаму пабудаваць стратэгію ЕАЭС: доктар эканамічных навук Ірына Новікава заклікае ў першую чаргу прыслухацца да меркавання навукоўцаў.
Новикова: падение ВВП в странах ЕАЭС требует нетрадиционных выходов из ситуации!

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак сустрэўся са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам.

Абмяркоўваліся пытанні будучага саміту Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, які пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі 11 снежня.

"Сітуацыя такая, як Пуцін заўсёды падкрэслівае, трэба быць разам, так прасцей пераадолець усялякія цяжкасці, трэба гэтым шляхам і ісці", - адзначыў беларускі лідар.

Пра тое, як пераадолець бягучыя праблемы эканомікі краін ЕАЭС, слухачам радыё Sputnik распавяла доктар эканамічных навук, загадчык кафедры менеджменту, тэхналогій бізнесу і ўстойлівага развіцця Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, прафесар Ірына Новікава.

"Падзенне ВУП у краінах ЕАЭС чакаецца ў межах 3,5 - 3,9%, што патрабуе нетрадыцыйных выхадаў з сітуацыі, якая склалася. Варта памятаць, што свет змяніўся, ён пераходзіць да постіндустрыяльнай эканомікі, якая будзе абапірацца на інавацыі. Да таго ж, нашу традыцыйную прадукцыю ніхто не пусціць на развітыя рынкі, яны падзелены. Даходы ў тых краінах, якія гатовыя купляць нашу прадукцыю, недастаткова высокія, каб Беларусі і Расіі гандляваць з імі з прыбыткам", - разважае эксперт.

Як выбудаваць новыя падыходы да эканомікі ЕАЭС, слухайце падрабязней у каментары вядомага беларускага эканаміста, прафесара Ірыны Новікавай на радыё Sputnik Беларусь.

0
Тэги:
ЕАЭС, Эканоміка