Фанаты футбольнага клуба ПСВ (Эйндховен), архіўнае фота

Галандская паліцыя будзе пратэставаць перад матчам ПСВ - БАТЭ

18
(абноўлена 18:46 23.08.2018)
Мясцовая паліцыя незадаволеная тым, што ў штаце занадта мала супрацоўнікаў, каб падтрымліваць парадак у буйным горадзе.

МІНСК, 23 жні — Sputnik. Паліцыя Галандыі правядзе акцыю пратэсту перад зваротным паядынкам плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж ПСВ і БАТЭ, паведамляе "Прессбол" са спасылкай на telegraaf.nl.

Матч ПСВ — БАТЭ пройдзе 28 жніўня на стадыёне "Філіпс" у Эйндховене. Раней паведамлялася, што практычна ўсе квіткі на гульню прададзеныя — на 35-тысячнай арэне будзе аншлаг. Стартавы свісток прагучыць а 22:00 (па мінскім часе).

Паводле інфармацыі СМІ, мясцовая паліцыя ў дзень гульні часткова перакрые пад'езды да цэнтру горада і будзе папярэджваць заўзятараў, што тыя ўязджаюць у небяспечную зону, дзе праваахоўнікі фізічна не здольныя падтрымліваць парадак.

Акцыя пратэсту выклікана незадаволенасцю сілавікоў тым, што ўлады не імкнуцца павялічыць штат паліцыі і не хочуць падпісваць новы калектыўны дагавор.

У сваю чаргу мэр Эйндховена запэўніў, што сумесна з ПСВ прыме меры па забеспячэнні бяспекі на гульні.

Нагадаем, першы матч каманды правялі 21 жніўня на "Барысаў-Арэне". Гульня завяршылася з лікам 3:2 на карысць галандскага клуба.

Пераможца двухматчавага супрацьстаяння атрымае пуцёўку ў групавую стадыю ЛЧ, хто прайграе — у Лігу Еўропы.

18
Тэги:
футбол, ФК "БАТЭ", Галандыя, Беларусь
По теме
БАТЭ прайграў ПСВ на сваім полі ў Лізе чэмпіёнаў