Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

Сабаленка згуляе ў паўфінале турніру ў Нью-Хейвене

19
(абноўлена 18:04 24.08.2018)
Саперніцай Сабаленка стане немка Юлія Гергес, якую яна ўжо абыгрывала ў гэтым годзе ў брытанскім Істбурне.

МІНСК, 24 жні — Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў амерыканскім Нью-Хейвене, паведамляе Sputnik.

Напярэдадні беларуска ў 1/4 фіналу адолела прадстаўніцу Швейцарыі Белінду Бенчыч у двух сэтах — 6:3, 6:2. Суперніцы правялі на корце крыху больш за гадзіну.

За пуцёўку ў фінал турніру з прызавым фондам 776 тысяч долараў Сабаленка паспрачаецца з немкай Юліяй Гергес.

Раней спартсменкі сустракаліся на корце толькі адзін раз: у гэтым годзе яны спаборнічалі ў брытанскім Істбурне, і мацней была Сабаленка — 1:6, 6:4, 6:4.

Паядынак Сабаленка — Гергес пройдзе сёння. У прамым эфіры яго пакажа тэлеканал "Беларусь 5".

У другім паўфінале сустрэнуцца іспанка Карла Суарэс-Навара і пуэртарыканка Моніка Пуіг.

19
Тэги:
Тэніс, Арына Сабаленка, ЗША