Аўтобус футбольнага клуба Дынама-Брэст

Чэмпіянат Беларусі: брэсцкае "Дынама" саступіла "Смалявічам"

13
(абноўлена 09:39 27.08.2018)
Брастчане прайгралі супернікам з лікам 0:1. Адзіны гол забіў паўабаронца "Смалявічаў" Арцём Федзянін.

МІНСК, 27 жні — Sputnik. Брэсцкі футбольны клуб "Дынама" прайграў "Смалявічам" у матчы 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе, перадае Sputnik.

Паядынак адбыўся ў нядзелю, 26 жніўня, на стадыёне "Тарпеда" ў Жодзіне.

Брастчане саступілі супернікам з лікам 0:1. Адзіны гол у матчы забіў паўабаронца ФК "Смалявічы" Арцём Федзянін.

​Раней "Смалявічы" перамагалі ў 12-м туры: яны абыгралі "Гомель" з лікам 2:0.

У жніўні футбалісты брэсцкага "Дынама" змаглі атрымаць перамогу над кіпрскім клубам "Апалон" у трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы — 1:0. Аднак беларусы ўсё адно пакінулі турнір, паколькі выязны матч скончыўся з лікам 4: 0 на карысць супернікаў.

Таксама стала вядома, што старшыня праўлення брэсцкага футбольнага клуба "Дынама" Дыега Марадона ў бліжэйшы час вернецца ў Беларусь і прыступіць да сваёй працы. Па некаторых дадзеных, новы бос хоча прывезці з сабой некалькі аргентынскіх футбалістаў.

13
Тэги:
ФК "Дынама" (Брэст), Брэст, Беларусь
По теме
Марадона пахваліўся грашыма на "вялікія трансферы"
Трэнер "Дынама-Брэст" пасля матчу ў Афінах: усё толькі пачынаецца
Брэсцкае "Дынама" прабілася ў трэці раунд Лігі Еўропы
Каментары