Лекавы прэпарат мельдоний, забаронены Сусветным антыдопінгавым агенцтвам

Чатыры беларускія спартсмены пакараныя за допінг

15
(абноўлена 10:21 06.09.2018)
Санкцыі ўжытыя таксама да трэнера цяжкаатлетаў Сяргея Вішнякова, які падчас спаборніцтваў "карміў" допінгам сваіх падапечных.

МІНСК, 6 вер — Sputnik. Чатыры беларускія спартсмены дыскваліфікаваныя за ўжыванне допінгу, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Беларусі (НАДА).

Пад санкцыі трапіла плыўчыха Настасся Станкевіч, у допінг-спробе якой быў знойдзены мельдоний. Яна дыскваліфікаваная на два гады.

На два гады пакінуць спорт прыйдзецца і цяжкаатлетцы Аляксандры Міранковай. Яе допінг-проба паказала ўжыванне дымецілпенціламіна.

Гэтая ж забароненая субстанцыя была знойдзеная ў арганізме яе калегаў Арцёма Данільчыка і Аліны Шчапанавай. Спартсмены дыскваліфікаваныя на год.

Акрамя таго, пакараны і трэнер Сяргей Вішнякоў, які прызначаў спартсменам у спаборніцкі перыяд забароненыя субстанцыі. Вішнякоў дыскваліфікаваны на чатыры гады.

Раней паведамлялася, што з-за допінгу ад спаборніцтваў адхілены беларускі велагоншчык Канстанцін Сіўцоў.

15
Тэги:
Допінг, Беларусь

Спорт