Экіпаж МАЗ-СПОРТаўта

МАЗы скончылі першы этап Turkmen Desert Race ў топ-5

7
(абноўлена 21:16 12.09.2018)
Другое месца па выніках пралогу заняў экіпаж Вязовіча, Вішнеўскі і Васілеўскі паказалі 4-ы і 5-ы час.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Экіпажы "МАЗ-СПОРТаўта" замацаваліся ў пяцёрцы лепшых па выніках першага этапу Turkmen Desert Race, паведаміла прэс-служба беларускай "стайні".

Пераможцам этапу стаў экіпаж Дзмітрыя Сотнікава на Камазе, МАЗ Сяргея Вязовіча фінішаваў другім, за пяць хвілінаў ад лідара.

"Тэмп даводзілася зніжаць, каб кантраляваць расход паліва, хоць мы загадзя заправіліся з запасам", — пракаментаваў кіраўнік каманды праходжанне этапу, дадаўшы, што арганізатары праклалі маршрут па бездаражы без выезду на хуткасныя ўчасткі.

Трэцяе месца — у яшчэ аднаго КамАЗа, ім кіруе Айрат Мардзееў. Чацвёртае і пятае месцы — у беларусаў Аляксея Вішнеўскага і Аляксандра Васілеўскага.

Другі этап ралі стартаваў у сераду, экіпажу падчас яго трэба пераадолець каля 400 кіламетраў.

7
Тэги:
"МАЗ-СПОРТаўта", Аляксей Вішнеўскі, Сяргей Вязовіч, Беларусь