Каміён каманды МАЗ-СПОРТаўта

Пракол не перашкодзіў: Вязовіч вярнуў другое месца ў Turkmen Desert Race

16
(абноўлена 11:21 14.09.2018)
З праблемай сутыкнуўся яшчэ адзін беларускі пілот - Аляксей Вішнеўскі - аднак МАЗы па-ранейшаму застаюцца ў пяцёрцы лепшых.

МІНСК, 14 вер - Sputnik. Экіпаж лідара каманды "МАЗ-СПОРТаўта" вярнуў другое месца ў заліку грузавікоў па выніках трэцяга этапу ралі "Амуль-Хазар", якое праходзіць у Туркменістане, паведаміла прэс-служба беларускай каманды.

Перад вамі гарачая пустыня: як МАЗы скараюць Каракумы
предоставлено командой "МАЗ-СПОРТавто"

Лідарам у грузавым заліку па-ранейшаму з'яўляецца Айрат Мардзееў з "КАМАЗ-МАЙСТАР", які перамог на трэцім этапе. Другім фінішаваў МАЗ Вязовіча, аднак беларусы страцілі дзесяць хвілін з-за праколу кола. Выніковае адставанне ад Мардзеева складае 11 хвілін.

На трэцім месцы знаходзіцца экіпаж Дзмітрыя Сотнікава на Камазе, чацвёрты радок займае каміён Аляксея Вішнеўскага, у якога падчас этапу здарылася паломка.

"Прыкладна на 70-м кіламетры ў нас зламаўся вал стабілізатара - прыйшлося спыніцца, адкруціць і падвязаць цыліндр, так і ехалі да фінішу", - распавёў гоншчык.

Пятае месца - у МАЗа Аляксандра Васілеўскага. Пілот, каментуючы праходжанне этапу, распавёў, што на саланчаках, на якіх было шмат камянёў, збаўляў хуткасць, каб не пашкодзіць машыну.

Ралі Turkmen Desert Race паміж гарадамі Амуль і Хазар праходзіць з 11 па 15 верасня. Экіпажы ў суботу завершаць 1600-кіламетровы маршрут.

16
Тэги:
Сяргей Вішнеўскі, Аляксандр Васілеўскі, Сяргей Вязовіч, "МАЗ-СПОРТаўта"
Каментары