Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка

Азаранка не змагла дагуляць матч у Токіа

10
(абноўлена 13:29 21.09.2018)
У першым сэце супраць Камілы Джорджы беларусцы стала дрэнна, і яна адмовілася працягваць гульню.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка адмовілася ад працягу матчу 1/4 фіналу на турніры ў Токіа супраць італьянкі Камілы Джорджы, паведамляе Sputnik.

Чвэрцьфінальны паядынак адбыўся ў пятніцу, 21 верасня. Азаранка стала дрэнна падчас гульні, і яна не змагла працягнуць сустрэчу. Тэнісістка пакінула корт пры ліку 5:3 на карысць саперніцы.

У паўфінале Джорджы пазмагаецца з японкай Наомі Осакай, якая раней адолела чэшку Барбару Стрыцову — 6:3, 6:4.

Напярэдадні, Азаранка пасля перамогі над аўстралійкай Эшлі Барці прызналася, што так доўга не выступала на турніры ў Токіа — шэсць гадоў — што адчула сябе старой.

А днём раней беларуска распавяла аб планах ўзяць невялікі перапынак, каб як след падрыхтавацца да новага сезона і вярнуцца ў выдатным стане.

10
Тэги:
Тэніс, Вікторыя Азаранка, Токіа
Каментары