Беларуская спартсменка Аліна Талай

Аліна Талай перанесла аперацыю

13
(абноўлена 16:28 21.09.2018)
На ЧЕ-2018 у Берліне беларуска трэніравалася і выступала з траўмай, што не дазволіла ёй змагацца за медалі.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай перанесла аперацыю, паведамляе Sputnik.

У жніўні Талай выступала на чэмпіянаце Еўропы з траўмай. Спартсменка выступала ў фінале на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі, але не змагла фінішаваць. Перамогу тады святкавала яе суайчынніца Эльвіра Герман. Пазней Талай у сацсетках прызналася, што ў яе быў пералом ступні.

Пост Алины Талай в Instagram Stories
© Фото : Instagram Stories
Пост Аліны Талай у Instagram Stories

"Ці не лепшы дзень у маім жыцці. І хто наогул меркаваў пра аперацыю?" — напісала Талай у сваім Instsgram.

Талай — бронзавы прызёр Чэмпіянату свету-2015 у Пекіне. Яна двойчы станавілася другой на кантынентальных першынствах ў 2012 і 2016 гадах у Хельсінкі і Амстэрдаме адпаведна. На ЧЕ-2015 у памяшканнях яна выйграла золата.

13
Тэги:
Лёгкая атлетыка, Аліна Талай
Каментары