У Барысаве развітваюцца з заснавальнікам БАТЭ Анатолем Капскім

© Sputnik / Марина СеребряковаУ Барысаве развітваюцца з заснавальнікам БАТЭ Анатолем Капскім
У Барысаве развітваюцца з заснавальнікам БАТЭ Анатолем Капскім - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Развітацца прыйшлі гульцы, заўзятары клуба і знакамітыя асобы, каля труны выстаўлена ганаровая варта.

БАРЫСАЎ, 24 вер — Sputnik. Развітанне з заснавальнікам футбольнага клуба БАТЭ Анатолем Капскім праходзіць у Барысаве, перадае з месца падзеяў карэспандэнт Sputnik.

БАТЭ апублікаваў ролік у памяць аб Капскім - Sputnik Беларусь
Відэа
БАТЭ апублікаваў відэаролік у памяць аб Капскім

Пра смерць Капскага стала вядома ў мінулую суботу — кіраўнік клуба памёр на 53-м годзе жыцця. Як распавялі Sputnik блізкія нябожчыка, прычынай смерці стала пнеўманія.

На грамадзянскую паніхіду ў "Барысаў-Арэну" прыбылі гульцы і заўзятары клуба БАТЭ, а таксама вядомыя беларусы, сярод якіх музыкант Анатоль Ярмоленка, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмон, тэлевядучая Ганна Бонд, экс-памочнік прэзідэнта Мікалай Корбут, першы намеснік Мінскага аблвыканкама Ігар Макар, тэлевядучы Тэнгіз Думбадзэ, былы трэнер клуба Віктар Ганчарэнка, які спецыяльна прыбыў на жалобную цырымонію з Масквы, а таксама родныя і сябры нябожчыка.

На ўваходзе ў "Барысаў-арэну" — велізарная чарга, якая ўвесь час прыбывае. Усе нясуць вялізныя букеты. Каля труны з целам Капскага знаходзіцца ганаровая варта.

© Sputnik / Марина СеребряковаУ Барысаве праходзіць развітанне з ініцыятарам стварэння футбольнага клуба БАТЭ Анатолем Капскім
В Борисове проходит прощание с инициатором создания футбольного клуба БАТЭ Анатолием Капским - Sputnik Беларусь
У Барысаве праходзіць развітанне з ініцыятарам стварэння футбольнага клуба БАТЭ Анатолем Капскім

Людзі доўга стаяць пад дажджом, заходзяць у залу развітацца з нябожчыкам, затым праходзяць на трыбуны, дзе ўжо сабралася некалькі соцень чалавек. Многія мужчыны не могуць стрымаць слёз.

На экране дэманструюць фота і відэа з удзелам Анатоля Капскага.

© Sputnik / Марина СеребряковаРодныя і сябры Анатоля Капскага ў "Барысаў-арэне"
Родные и друзья Анатолия Капского в Борисов-Арене  - Sputnik Беларусь
Родныя і сябры Анатоля Капскага ў "Барысаў-арэне"

"Нам будзе не хапаць Капскага як кіраўніка, сябра, дарадцы", — адзначыў на цырымоніі развітання галоўны трэнер "жоўта-сініх" Аляксей Бага. Ён распавёў, што навіна пра смерць Капскага ўразіла ўсіх, а сам ён апошні раз бачыўся з заснавальнікам БАТЭ на трэніроўцы, якая прайшла незадоўга да смерці заснавальніка клуба.

"Няма слоў, каб перадаць эмоцыі, якія мы адчуваем сёння. Гэты боль не сыдзе і заўтра. Надыходзяць няпростыя часы для каманды, і цяпер асабліва трэба згуртавацца", — распавёў заўзятар БАТЭ Міхаіл.

© Sputnik / Марина СеребряковаЛюдзі доўга стаяць пад дажджом, каб развітацца з Анатолем Капскім
Люди долго стоят под дождем, чтобы проститься с Анатолием Капским - Sputnik Беларусь
Людзі доўга стаяць пад дажджом, каб развітацца з Анатолем Капскім

Клуб БАТЭ быў заснаваны ў 1996 годзе. З тых часоў барысаўчане 14 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі, узялі 7 Суперкубкаў і тры кубкі Беларусі. БАТЭ стаў першым беларускім клубам, які выходзіў у групавыя этапы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Сам Капскі ў 2016 годзе быў узнагароджаны ордэнам Пашаны, мае і шэраг іншых узнагарод.

Стужка навiн
0