Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

Сабаленка згуляе ў 1/4 фіналу турніру ў Цяньцзыні

9
(абноўлена 13:18 10.10.2018)
Сабаленка ў мінулым годзе дайшла да фіналу турніру, дзе прайграла Марыі Шарапавай.

МІНСК, 10 кас - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA International ў кітайскім Цяньцзыні, паведамляе Sputnik.

У паядынку 1/8 фіналу беларуска сустракалася з прадстаўніцай Польшчы Магдай Лінет. Матч завяршыўся з лікам 6:1, 6:3 на карысць Сабаленка. Суперніцы правялі на корце адну гадзіну 13 хвілін.

У чвэрцьфінале беларуска згуляе супраць пераможцы пары Місакі Доі (Японія) - Цімеа Бачынскі (Швейцарыя).

У 2017 годзе Сабаленка дайшла да фіналу турніру ў Цяньцзыні, але ў вырашальным паядынку саступіла расіянцы Марыі Шарапавай.

9
Тэги:
Кітай, Арына Сабаленка
Каментары