Беларуска Наталля Варакіна выйграла бронзу юнацкай Алімпіяды ў барацьбе

Беларуска Наталля Варакіна выйграла бронзу юнацкай Алімпіяды ў барацьбе

15
(абноўлена 14:13 14.10.2018)
У скарбонцы зборнай Беларусі пасля сямі спаборніцкіх дзён Алімпійскіх гульняў ужо пяць узнагарод.

МІНСК, 14 кас - Sputnik. Беларуская спартсменка Наталля Варакіна заваявала бронзавы медаль па барацьбе на III Юнацкіх Алімпійскіх гульнях, якія ў гэтыя дні праходзяць у Буэнас-Айрэсе.

Як распавялі ў прэс-службе НАК, беларуска на папярэдняй стадыі была мацней саперніц з Венесуэлы, Казахстана і ЗША. Варакіна ўступіла толькі прадстаўніцы Узбекістана Шахідзе Ахмедавай.

У бітве за бронзу беларуска была мацней Зінеб Эш-Чабкі з Марока. А пераможцай Гульняў стала прадстаўніца Швецыі Эма Ёна Малмгрэм.

У скарбонцы зборнай Беларусі пасля сямі спаборніцкіх дзён юнацкай Алімпіяды знаходзяцца пяць узнагарод: адна залатая, па дзве - срэбных і бронзавых.

Беларускія спартсмены заваявалі яшчэ два медалі ў складзе інтэрнацыянальных каманд.

15
Тэги:
Юнацкія Алімпійскія гульні
Каментары