Сабаленка знялася з Кубка Крамля

Сабаленка знялася з Кубка Крамля

9
(абноўлена 17:10 14.10.2018)
Пра прычыны зняцця з турніру не паведамляецца. Нагадаем, некалькі дзён таму яна страціла шанцы выступіць на выніковым турніры WTA.

МІНСК, 15 кас - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка знялася з Кубка Крамля, паведамляе "Прессбол".

Матчы асноўнай сеткі спаборніцтваў у Маскве стартуюць у панядзелак, 15 кастрычніка. Беларуска не будзе прымаць удзел у турніры.

На сайце Кубка Крамля прозвішча беларускай тэнісісткі няма сярод удзельнікаў спаборніцтва. Ад Беларусі - толькі Аляксандра Сасновіч.

Нагадаем, 12 кастрычніка Сабаленка прайграла ў чвэрцьфінале турніру ў кітайскім Цяньцзіне швейцарцы Тымее Бачынскі. Пасля паразы прадстаўніца Беларусі страціла ўсе шанцы на трапленне на выніковы турнір WTA у Сінгапуры.

9
Тэги:
Тэніс, Арына Сабаленка
Каментары