Заўзятары ХК Дынама-Мінск

КХЛ мінскае "Дынама" зноў прайграла, але ўзяло ачко

8
(абноўлена 21:05 14.10.2018)
Зыход матчу вырашыўся ў эпізодзе з удзелам Андрэя Касціцына і галкіпера мінчан Юнаса Энрота - форвард збіў брамніка, што дапамагло "Северсталі" закінуць.

МІНСК, 15 кас - Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" саступіў у хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ чарапавецкай "Северсталі", паведамляе Sputnik.

Паядынак адбыўся сёння на "Мінск-Арэне". Гаспадары павялі ў ліку ўжо на трэцяй хвіліне сустрэчы - з перадачы Тэему Пулкінена вызначыўся Сяргей Касціцын. "Северсталь" змагла адыграцца на 32-й хвіліне намаганнямі Сяргея Лапіна. У трэцім перыядзе пераможца выяўлены не быў, а ў авертайме мацнейшымі аказаліся госці. Пераможная шайба на рахунку Руслана Карліна.

"Бела-сінія" прайгралі ўжо шэсць матчаў запар.

Мінчане па-ранейшаму замыкаюць табліцу Заходняй канферэнцыі КХЛ - у актыве "зуброў" пасля 17 матчаў толькі 11 балаў.

Наступны паядынак падапечныя Гордзі Дуайер правядуць 16 кастрычніка дома супраць маскоўскага "Дынама".

8
Тэги:
Хакей, ХК Дынама (Мінск)
Каментары