Нарвежская біятланіст Уле Эйнар Б'ёрндален

Федэрацыя біятлона Нарвегіі не знайшла грошай на куплю грузавіка Б'ёорндалена

7
(абноўлена 14:55 17.10.2018)
Б'ёрндален паспрабуе прадаць грузавік яшчэ каму-небудзь, калі не цалкам, то па частках.

МІНСК, 17 кас - Sputnik. Федэрацыя біятлона Нарвегіі і Нацыянальны алімпійскі камітэт не змаглі купіць грузавік васьміразовага алімпійскага чэмпіёна Уле Эйнара Б'ёрндалена, піша VG.

Грузавік быў сабраны асабіста Б'ёрндаленам два гады таму. На ім легендарны біятланіст прыязджаў на спаборніцтвы, жыў там падчас этапаў Кубка свету асобна ад зборнай.

"Мы проста не змаглі яго сабе дазволіць. Нягледзячы на тое, што Уле Эйнар ішоў нам на сустрэчу, мы ўсё роўна не змаглі знайсці дастаткова сродкаў", - заявіў спартыўны дырэктар зборнай Нарвегіі Одд-Б'ёрн Ельмесэт.

Ельмесэт адзначыў, што федэрацыя шукала спонсара, але пошукі аказаліся марнымі.

Б'ёрндален, па словах Ельмесэта, выдаткаваў на стварэнне грузавіка шмат грошай і хоча пры продажы выручыць не менш. "Гэта справядліва", - заўважыў Ельмесет.

НАК Нарвегіі таксама хацеў купіць трэйлер спартсмена, але нічога не атрымалася.

"Так, мы ім таксама прапаноўвалі купіць грузавік. Але ўсе адмовіліся, так што зараз мы паспрабуем прадаць яго дзе-небудзь яшчэ", - сказаў Б'ёрндален.

Ёсць яшчэ варыянт, падкрэсліў ён, прадаць грузавік па частках.

44-гадовы Б'ёрндален сышоў са спорту пасля заканчэння мінулага сезона. Нарвежац з'яўляецца самым тытулаваным біятланістам у гісторыі. За кар'еру ён заваяваў 13 алімпійскіх узнагарод: восем залатых, чатыры срэбныя і адзін бронзавы. Ён 20 разоў перамагаў на ЧС і шэсць разоў выйграваў агульны залік.

Следам за Б'ёрндаленам кар'еру завяршыла яго жонка чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава.

7
Тэги:
Нарвегія, Уле Эйнар Б'ёрндален
Каментары