Тэнісная ракетка, архіўнае фота

Кубак Крамля: Мірны і Освальд прабіліся ў 1/4

8
(абноўлена 08:47 18.10.2018)
Беларусы ўдала выступаюць у Маскве: раней у чвэрцьфіналы выйшлі Аляксандра Сасновіч і Ягор Герасімаў.

МІНСК, 18 кас - Sputnik. Беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд выйшлі ў чвэрцьфінал тэніснага Кубка Крамля, паведамляе Sputnik.

У стартавым паядынку парнага разрада беларуска-аўстрыйскі тандэм быў мацнейшы за спартсменаў з Францыі Х'юга Ніса і Бенуа Пера - 6:3, 6:2.

Сёння Мірны і Освальд згуляюць супраць Юргена Мельцэра (Аўстрыя) і Ніколы Мекціча (Харватыя).

Раней беларуска Аляксандра Сасновіч у 1/8 фіналу адолела галандку Кікі Бертэнс. У чвэрцьфінале яна сустрэнецца з брытанкай Джаанай Конці.

У чвэрцьфінале згуляе і Ягор Герасімаў. Беларус у 1/8 узяў верх над Бенуа Перам.

8
Тэги:
Філіп Освальд, Максім Мірны, Масква
Каментары