Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч

Тэнісістка Сасновіч не выйшла ў паўфінал Кубка Крамля

10
(абноўлена 08:45 19.10.2018)
Беларуска прайграла прадстаўніцы Вялікабрытаніі Джаане Контэ.

МІНСК, 19 кас - Sputnik. Аляксандра Сасновіч завяршыла выступ у розыгрышы тэніснага Кубка Крамля, паведамляе Sputnik.

Беларуска (31 нумар у рэйтынгу WTA) у чвэрцьфінальным матчы, які прайшоў у чацвер, прайграла брытанцы Джаане Контэ (44 WTA). Сустрэча скончылася з лікам 2:6, 6:2, 6:7.

Раней Сасновіч атрымала перамогу над румынкай Міхаэлай Бузарнеску (25 WTA) з лікам 6:3, 6:4, а таксама над прадстаўніцай Нідэрландаў Кікі Бертэнс (10 WTA) з Нідэрландаў - 6:3, 4:6, 6:3.

Нагадаем, што з турніру раней знялася першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка.

Тым не менш у паўфінал тэніснага Кубка ўчора выйшаў беларус Максім Мірны, які ў пары з аўстрыйцам Філіпам Освальдам абыграў тандэм харвата Нікола Мекіча і аўстрыйца Юргена Мельцэра з лікам 4:6, 7:5, 13:11.

Прызавы фонд Кубка Крамля ў гэтым годзе складае больш за 900 тысяч долараў ЗША.

10
Тэги:
Тэніс, Масква, Аляксандра Сасновіч
Каментары