Чэмпіёнка Еўропы па ММА Антаніна Куляшова

Навошта вы прывялі такую прыгажуню біцца - беларусы сталі чэмпіёнамі па ММА

11
(абноўлена 12:58 25.10.2018)
Антаніна Куляшова і Дзяніс Магер сталі чэмпіёнамі Еўропы па ММА. У камандным заліку беларуская зборная стала трэцяй.

МІНСК, 25 кас - Sputnik. Упершыню ў гісторыі беларускага ММА беларусы вярнуліся з чэмпіянату Еўропы з двума чэмпіёнамі і чатырма срэбнымі прызёрамі, падчас прэс-канферэнцыі ў МПЦ Sputnik спартсмены распавялі, што ім больш за ўсё запомнілася на ЧЕ.

Залатыя медалі з чэмпіянату прывезлі Антаніна Куляшова і Дзяніс Магер, а беларуская зборная заняла трэцяе месца ў агульнакамандным заліку, саступіўшы толькі расіянам і ўкраінцам.

"Чэмпіянат атрымаўся гістарычны, па-сапраўднаму насычаны і складаны. Канкурэнцыя высокая, усе хочуць атрымаць званне чэмпіёна Еўропы, каб на ім будаваць сваю кар'еру. Выступ атрымаўся для Беларусі лепшым з тых, у якіх удзельнічалі нашы рабяты", - распавёў выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі рукапашнага бою і змешаных адзінаборстваў Максім Каралькоў.

Чэмпіянат Еўропы 2018 года праходзіў у іспанскім горадзе Гвадалахара і стаў адным з самых значных для нашай краіны. Шэсць з сямі прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь сталі прызёрамі Еўропы.

"Адзін рэгіён - Дагестан - псуе жыццё ўсім еўрапейскім краінам", - смяецца кіраўнік федэрацыі.

Трэнер зборнай каманды Рэспублікі Беларусь Сяргей Малчанаў прызнаў, што хоць спартсменаў у гэтай дысцыпліне няшмат, але яны ёсць. У Расіі адбор праводзіўся з куды большай колькасці кандыдатаў, там можна выбіраць прыкладна з сямі тысяч спартсменаў, у Беларусі іх менш, і канкурэнцыя ўнутры краіны ніжэй, таму ўпор робяць на методыку трэніроўкі.

Белорусы с триумфом вернулись с чемпионата Европы по ММА
© Sputnik / Елена Васильева
Беларусы з трыумфам вярнуліся з чэмпіянату Еўропы па ММА

Яшчэ менш спартсменаў сярод дзяўчат. Жаночы ММА ў свеце пачаў развівацца пазней, і ўнутры краіны канкурэнцыя маленькая, пацвердзіў Каралькоў. Беларуская чэмпіёнка Антаніна Куляшова прызналася, што ў ММА трапіла выпадкова.

"Калі вучылася ва ўніверсітэце фізічнай культуры, многія хлопцы займаліся ММА. Я спачатку займалася валейболам, але мой аднагрупнік запрасіў паўдзельнічаць у трэніроўцы", - распавяла дзяўчына.

Цяпер праблема ў тым, каб знайсці спарынг-партнёраў для Антаніны, каб ёй было, з кім трэніравацца перад чэмпіянатам.

"Навошта беларусы прывялі такую прыгожую дзяўчынку біцца, пыталіся ў нас. Зборная Расіі паспрабавала перавабіць, але мы адстаялі беларускую прыгажуню", - распавёў кіраўнік федэрацыі пра тое, што казалі падчас чэмпіянату замежныя калегі.

Пераможца Чэмпіянату Еўропы Дзяніс Магер прызнаў, што ўсе баі ў рамках чэмпіянату былі аднолькава цяжкімі, але больш за ўсё яму запомніліся паўфінальны і фінальны выступы.

Максим Корольков рассказал, что выступление в Гвадалахаре стало лучшим для белорусов в ММА
© Sputnik / Елена Васильева
Максім Каралькоў распавёў, што выступ у Гвадалахары стаў лепшым для беларусаў у ММА

Поўнае відэа прэс-канферэнцыі са спартсменамі і іх трэнерам глядзіце на відэа Sputnik.

11
Тэги:
Спорт, Мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь
Каментары