Заўзятары Дынама-Мінск

Часовым гендырэктарам ХК "Дынама-Мінск" стаў Аляксандр Марчук

7
(абноўлена 08:06 27.10.2018)
Выконваць абавязкі будзе начальнік упраўлення прававой і кадравай работы.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. Выконваючым абавязкі генеральнага дырэктара сталічнага хакейнага клуба "Дынама" стаў Аляксандр Марчук, сведчаць дадзеныя сайта каманды.

У панядзелак, 22 кастрычніка, стала вядома, што з гэтай пасады сышоў Анатоль Курылец. У клубе яго адстаўку абгрунтавалі завяршэннем тэрміну кантракту.

Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце ХК, выконваючым абавязкі генеральнага дырэктара быў прызначаны Марчук - былы начальнік упраўлення прававой і кадравай работы.

У бягучым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" выступае дрэнна: "бела-сінія" не могуць перапыніць 10-матчавую пройгрышную серыю. Зараз "зубры" ў Заходняй канферэнцыі КХЛ з 12 ачкамі займаюць 12-е месца.

7
Тэги:
Спорт, ХК Дынама (Мінск)
Каментары