Эльвіру Герман назвалі Узыходзячай зоркай года

Эльвіру Герман назвалі "Узыходзячай зоркай года"

26
(абноўлена 10:09 28.10.2018)
Цырымонія ўзнагароджання лепшых лёгкаатлетаў адбылася ў швейцарскай Лазане. Беларуская бягуха сёлета выйграла чэмпіянат Еўропы ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі.

МІНСК, 28 кас - Sputnik. На штогадовай цырымоніі ўручэння прэміі Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі "Golden tracks" Эльвіра Герман была прызнана "Узыходзячай зоркай" 2018 года, паведамляе прэс-служба БФЛА.

Беларуская бар'ерыстка ў гэтым годзе стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі з вынікам 12,67 секунды. Эльвіра Герман ўстанавіла ў гэтым годзе і рэкорд Беларусі U23 у гэтай жа дысцыпліне з часам 12,64 секунды.

Прадстаўніца Беларусі стала самай маладой за ўсю гісторыю спаборніцтваў чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі. У гэтым годзе ў лёгкай атлетыцы, якая лічыцца "каралевай спорту", беларускія спартсмены дасягнулі сур'ёзнага поспеху. На першынстве кантынента ў агульным заліку нацыянальная зборная заняла сёмае месца.

Урачыстая цырымонія адбылася ў швейцарскай Лазане, дзе заслужаную статуэтку беларускай лёгкаатлеткі ўручыў першы віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, член Савета Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, прэзідэнт асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Балканскіх краін, прэзідэнт лёгкаатлетычнай федэрацыі Балгарыі Дабрамір Карамарынаў.

26
Тэги:
Лёгкая атлетыка
Каментары