Новы пярсцёак Дыега Марадоны

Брэсцкае "Дынама" павіншавала Марадону з днём нараджэння

7
(абноўлена 16:09 30.10.2018)
Берасцейцы павіншавалі Марадону, які ўжо працуе ў Мексіцы, але нічога яму не пажадалі.

МІНСК, 30 кас - Sputnik. Брэсцкі футбольны клуб "Дынама" павіншаваў свайго ганаровага прадстаўніка Дыега Марадону з днём нараджэння, паведамляе Sputnik.

Сёння легендарны аргентынскі футбаліст святкуе 58-годдзе.

"З Днём нараджэння, Марадона! 30 кастрычніка ганароваму прадстаўніку брэсцкага "Дынама" і легендзе сусветнага футбола споўнілася 58 гадоў!" - гаворыцца ў паведамленні ў клубным Instagram.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от FC Dynamo Brest (@dynamobrest)

Нагадаем, у маі гэтага года Марадона і "Дынама-Брэст" заключылі трохгадовае пагадненне, згодна з якім аргентынец павінен быў заняць пасаду старшыні праўлення клуба. Марадона нават адзін раз прыехаў у Беларусь і наведаў матч чэмпіянату краіны паміж берасцейцамі і салігорскім "Шахцёрам". Затым, у верасні, ён з'ехаў у Мексіку для працы ў якасці галоўнага трэнера клуба "Дорадос дэ Сіналоа". Тады ж прэс-служба "Дынама" заявіла, што Марадона запрашаўся ў каманду як ганаровы прадстаўнік клуба.

У кастрычніку СМІ пісалі, што Марадону чакае аперацыя па пратэзаванні каленных суставаў - аргентынец хварэе на артроз.

7
Тэги:
ФК "Дынама" (Брэст), Брэст, Дыега Марадона
Каментары