Стадыён Дынама

Мінск даведаўся пра сваіх канкурэнтаў за правядзенне Суперкубка-2021

7
(абноўлена 16:02 01.11.2018)
Матч за Суперкубак УЕФА хочуць правесці чатыры гарады, у тым ліку беларуская сталіца.

МІНСК, 1 ліс - Sputnik. Канкурэнтамі Мінска ў барацьбе за правядзенне матчу за Суперкубак УЕФА ў 2021 годзе сталі Хельсінкі, Белфаст і Харкаў, паведамляе Sputnik.

Сёння УЕФА апублікаваў спіс прэтэндэнтаў на правядзенне фінальных матчаў еўракубкаў у 2021 годзе.

Разам з мінскім стадыёнам "Дынама" за Суперкубак пазмагаюцца стадыён "Алімпійскі" ў Хельсінкі, арэна "Віндзар Парк" у Белфасце і харкаўскі стадыён "Металіст".

На фінал Лігі чэмпіёнаў прэтэндуюць Мюнхен і Санкт-Пецярбург. А галоўны паядынак Лігі Еўропы можа прайсці або ў Вене, або ў Тбілісі, або ў Севільі.

Канчатковую заяўку ўсе прэтэндэнты павінны адправіць у УЕФА да 15 лютага 2019 года. А рашэнне аб правядзенні матчаў будзе прынята ў маі-чэрвені.

7
Каментары