Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

Сабаленка прайграла і не выйшла ў паўфінал Малога выніковага турніру WTA

6
(абноўлена 12:38 02.11.2018)
Беларусцы неабходна было выйграць хаця б адзін сэт, каб прайсці далей, але гэтага не здарылася.

МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка не змагла выйсці ў 1/2 фіналу Малога выніковага турніру WTA ў кітайскім Чжухае, паведамляе Sputnik.

Сёння беларуска сустракалася з прадстаўніцай Францыі Каралін Гарсіяй. Паядынак завяршыўся з лікам 4:6, 4:6. Тэнісісткі правялі на корце адзін гадзіну 24 хвіліны.

Нагадаем, у першым матчы Сабаленка была мацнейшай за аўстралійку Эшлі Барці (6:4, 6:4), якая адолела Гарсію (6:3, 6:4).

Такім чынам, усе тры тэнісісткі атрымалі па адной перамозе і пацярпелі па аднаму паражэнню. Розніца сэтаў таксама ва ўсіх аднолькавая - 2:2. Каб выявіць наймацнейшую ў групе, лічылі рознасць геймаў. Месцы размеркаваліся наступным чынам:

1. Барці (20-19)

2. Сабаленка (20-20)

3. Гарсія (19-20)

У паўфінал турніру выйшла аўстралійка. Раней у наступную стадыю спаборніцтвы выйшла немка Юлія Гергес.

6
Тэги:
Тэніс, Кітай, Арына Сабаленка
Каментары