Заўзятары ХК Дынама-Мінск

Мінскае "Дынама" прайграла дома "Барысу" ў матчы КХЛ

7
(абноўлена 00:08 04.11.2018)
Мінскім "зубрам" не ўдалося замацаваць поспех пасля перамогі над "Куньлуням".

МІНСК, 4 ліс - Sputnik. Хакеісты сталічнага "Дынама" не змаглі адолець астанінскі "Барыс", якім кіраваў беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка, у заключным матчы хатняй серыі Кантынентальнай хакейнай лігі.

Паядынак адбыўся на лёдзе "Мінск-Арэны" ў суботу ўвечары. Госці апынуліся мацней з лікам 3:2. У "Барыса" па шайбе закінулі Эліяс Петэрсан, Раман Старчанка і Мікіта Міхайліс.

У "Зуброў" атрымалася трапіць у вароты супернікаў двойчы: на 53-й хвіліне шайбу закінуў Сяргей Драздоў, на 60-й вызначыўся Куінтон Хаудэн.

Каманды ўжо сустракаліся ў бягучым сезоне. Тады ў Астане таксама перамог "Барыс" з лікам 3:1.

"Дынама-Мінск" па-ранейшаму займае апошняе месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі, пацярпеўшы 19-е паражэнне ў сезоне.

Нагадаем, напярэдадні матчу старшыня назіральнага савета клуба Ігар Шуневіч анансаваў кадравыя змены ў "Дынама". Ён адзначыў, што ад вынікаў сустрэч з "Барысам" і "Сочы" будуць залежаць бліжэйшыя дзеянні кіраўніцтва каманды.

7
Тэги:
Хакей, ХК Дынама (Мінск)
Каментары