БАТЭ ў 15-ы раз выйграў чэмпіянат Беларусі па футболе

БАТЭ ў 15-ы раз выйграў чэмпіянат Беларусі па футболе

7
(абноўлена 21:53 04.11.2018)
Падапечныя Аляксея Багі аформілі чэмпіёнскі тытул датэрмінова, забіўшы ўсяго адзін гол.

МІНСК, 5 ліс - Sputnik. Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ ў 15-ы раз стаў чэмпіёнам Беларусі, тытул каманда заваявала ў матчы ў нядзелю, перадае карэспандэнт Sputnik.

Вырашальны матч адбыўся ўчора на хатнім стадыёне "жоўта-сініх" - "Барысаў-Арэне". Гаспадары ў сутычцы з гродзенскім "Нёманам" выйгралі з лікам 1:0 - адзіны мяч аўтарства Яўгена Бярозкіна на 88-й хвіліне зрабіў барысаўчан недасягальнымі.

Датэрміновы тытул стаў для БАТЭ 12-м у гісторыі і другім запар - летась футбалісты таксама аформілі тытул да завяршэння першынства.

Зноў падчас матчу адзначыліся футбольныя фанаты - незадоўга да завяршэння яны пачалі паліць фаеры.

У турнірнай табліцы чэмпіянату рэспублікі ў барысаўчан 67 ачкоў, у "Шахцёра", які займае другую пазіцыю, - 54 ачкі, трэцяе месца - у сталічнага "Дынама" (54), на адно ачко адстае "Віцебск".

Датэрміновы тытул дапаможа БАТЭ засяродзіцца на падрыхтоўцы да матчаў Лігі Еўропы - каманда яшчэ захоўвае шансы трапіць у плэй-оф.

7
Тэги:
Футбол, ФК "БАТЭ"
Каментары