Гульцы юніёрскай зборнай Беларусі па хакеі

Беларускія юніёры сталі другімі на Кубку Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

11
(абноўлена 02:00 11.11.2018)
Пераможцам турніру ў восьмы раз стала юніёрская каманда Расіі.

МІНСК, 11 ліс - Sputnik. Беларуская юніёрская зборная (U-17) заняла другое месца на Кубку Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, прагучала ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Каманда ў заключным матчы ўпэўнена абыграла сапернікаў з Латвіі, паядынак скончыўся з лікам 8:1. Чатыры шайбы ў вароты гасцей адправіў Віталь Пінчук, дубль на рахунку Захара Пальшакова.

Першае месца на турніры заняла расійская каманда юных хакеістаў. У заключным матчы яна разграміла зборную Казахстана - 6:1. Такім чынам, расіяне заваёўваюць першынство на Кубку ў восьмы раз.

Лепшымі гульцамі на спаборніцтве прызнаныя беларускі варатар Аляксей Коласаў, расійскія абаронца Мікіта Каробкін і нападаючы Ілля Іванцоў. Лепшым бамбардзірам стаў Віталь Пінчук з Беларусі.

Матчы Кубка Прэзідэнцкага спартыўнага клуба праходзяць штогод з 2007 года. У 2017 годзе пераможцам турніру стала каманда з Расіі.

У суботу нацыянальная зборная Беларусі па хакеі таксама сустракалася з супернікамі з Латвіі, аднак саступіла ў серыі булітаў.

11
Тэги:
Хакей, Беларусь
Каментары