Матч паміж мінскім Дынама і магнітагорскім Металургам

Матчы КХЛ: мінскае "Дынама" саступіла магнітагорскаму "Металургу"

5
(абноўлена 08:52 15.11.2018)
Першы матч пад кіраўніцтвам новага трэнера Андрэя Сідарэнкі беларускія хакеісты выйгралі, аднак другі скончыўся паражэннем.

МІНСК, 15 ліс - Sputnik. Хакеісты сталічнага "Дынама" пацярпелі паражэне ад магнітагорскага "Металурга" ў матчы чэмпіянату КХЛ.

Сустрэча прайшла ў Мінску на "Чыжоўка-Арэне" ў сераду, 14 лістапада, і завяршылася з лікам 0:2 (0:0, 0:0, 0:2).

Абедзве шайбы беларусам былі забітыя ў трэцім перыядзе Кулеміным (43-я хвіліна) і Расмусенам (59-я).

Да ўчорашняй сустрэчы на рахунку дынамаўцаў было дзве перамогі: над "Сочы" (пры галоўным трэнеры Гордзі Дуайеры), і чалябінскім "Трактарам" (пад кіраўніцтвам новага трэнера Андрэя Сідарэнкі).

У цяперашні час сталічны клуб мае ў актыве 18 ачкоў і 27 сустрэч і знаходзіцца на апошнім радку турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ.

Апошняя гульня хатняй серыі пройдзе 16 лістапада. Беларускія хакеісты сустрэнуцца ў Мінску з лідарам Усходняй канферэнцыі екацярынбургскім "Аўтамабілістам".

5
Тэги:
Хакей, Беларусь, ХК Дынама (Мінск)
Каментары