Зборная Беларусі абыграла Сан-Марына

Зборная Беларусі абыграла Сан-Марына і выйшла ў плэй-оф Лігі нацый

15
(абноўлена 00:48 19.11.2018)
Беларускія футбалісты заваявалі пуцёўку ў дывізіён C Лігі нацый.

МІНСК, 19 ліс - Sputnik. Зборная Беларусі па футболе завяршыла групавы этап дывізіёна D Лігі нацый упэўненай перамогай над камандай Сан-Марына, матч адбыўся ў нядзелю ўвечары.

Беларусы адкрылі лік ужо на восьмай хвіліне паядынку дзякуючы дакладнаму ўдару Станіслава Драгуна. У пачатку другога тайма вызначыўся Антон Сарока. У выніку каманда Беларусі перамагла з лікам 2:0.

У іншым матчы шостага тура групы 2 Лігі нацый зборныя Малдовы і Люксембурга згулялі ўнічыю (1:1).

Выніковае становішча каманд:

  • Беларусь - 14 ачкоў (6 матчаў, розніца мячоў - 10-0),
  • Люксембург - 10 (6),
  • Малдова - 9 (6),
  • Сан-Марына - 0 (6).

Такім чынам, беларуская каманда выйшла ў плэй-оф Лігі нацый, а таксама заваявала пуцёўку ў дывізіён C. Беларусы атрымалі магчымасць у сакавіку 2020 пазмагацца за права трапіць на чэмпіянат Еўропы 2020-га з трыма іншымі пераможцамі груп у лізе D.

Супернік зборнай Беларусі стане вядомы ў аўторак вечарам - калі завершацца ўсе матчы Лігі нацый. Беларусы могуць згуляць з камандамі Грузіі, Македоніі, Азербайджана, Косава і Арменіяй.

15
Тэги:
Ліга нацый, Футбол