Алімпійская чэмпіёнка Алена Бялова перадала ў музей НАК каштоўныя экспанаты

© Photo : НОКАлімпійская чэмпіёнка Алена Бялова ў музеі НАК
Алімпійская чэмпіёнка Алена Бялова ў музеі НАК - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цяпер наведвальнікі музея НАК змогуць убачыць сертыфікат, таблічку з імёнамі і аўтографамі ўсіх удзельнікаў святочных юбілейных мерапрыемстваў у Мехіка і спецыяльны імянны сундучок Бяловай.

МІНСК, 22 ліс - Sputnik. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка - беларуская фехтавальшчыца Алена Бялова перадала ў музей Нацыянальнага Алімпійскага камітэта каштоўныя экспанаты, паведамілі ў прэс-службе НАК.

Дзякуючы спартсменцы музей папоўніўся падарункамі, якія Бялова атрымала на святкаванні 50-годдзя Алімпіяды ў Мехіка, якая прайшла ў 1968 годзе. На тых гульнях беларуска здолела заваяваць дзве ўзнагароды вышэйшай вартасці.

"Каштоўныя прадметы з рук заслужанай спартсменкі прымаў генеральны сакратар НАК Беларусі Георгій Катулін", - сказалі ў прэс-службе.

Цяпер наведвальнікі музея НАК змогуць убачыць сертыфікат, таблічку з імёнамі і аўтографамі ўсіх удзельнікаў святочных юбілейных мерапрыемстваў у Мехіка і спецыяльны імянны куфэрак Бяловай з сімвалам Алімпійскіх гульняў - голубам міру.

© Photo : НОКГолуб міру з куфэрка Бяловай
Алімпійская чэмпіёнка Алена Бялова перадала ў музей НАК каштоўныя экспанаты - Sputnik Беларусь
Голуб міру з куфэрка Бяловай

Па словах Катуліна, новыя экспанаты музея дапамогуць яго экскурсантам, перш за ўсё школьнікам, больш даведацца пра легендарную беларускую чэмпіёнку.

Стужка навiн
0