Беларуская маладзёжка сёння стартуе на ЧС па хакеі

Беларуская "маладзёжка" сёння стартуе на ЧС па хакеі

6
(абноўлена 14:50 09.12.2018)
Падапечныя Дзмітрыя Краўчанкі выйдуць на лёд у 22:00 супраць нарвежцаў.

МІНСК, 9 сне - Sputnik. Маладзёжная зборная Беларусі па хакеі (U20) сёння правядзе першы паядынак на Чэмпіянаце свету ў нямецкім Фюсене, паведамляе Sputnik.

Сусветнае першынство стартуе сёння ў Фюсене. Падапечныя Дзмітрыя Краўчанкі выйдуць на лёд арэны Bundesleistungszentrum Eishockey ў 22:00 (па мінскім часе) супраць нарвежцаў.

Нагадаем, Краўчанка выклікаў на турнір 22 гульцы, дзевяць з якіх выступаюць у паўночнаамерыканскіх лігах. Склад беларускай каманды на МЧМ:

Варатары

  • 1. Андрэй Грышчанка (1999, Беларусь U-20 / Гомель)
  • 25. Мікіта Талапіла (2000, Беларусь U-20 / БФСТ Дынама)

Абаронцы

  • 2. Вадзім Шчэчын (2000, Юнацтва)
  • 3. Ілля Салаўёў (2000, Беларусь U-20 / Магілёў)
  • 4. Дзмітрый Саўрыцкі (1999, Беларусь U-20 / Юнацтва)
  • 6. Уладзіслаў Яроменка (1999, Калгары, WHL)
  • 13. Мікіта Зуеў (1999, Миссиссога, OHL)
  • 15. Дзмітрый Дзярабін (1999, Сидар-Рапидс, USHL)
  • 22. Сяргей Сапега (1999, Прынц-Альберт, WHL)

Нападаючыя

  • 7. Іван Драздоў (1999, Дынама-Мінск, КХЛ / Віцебск)
  • 8. Васіль Філяеў (1999, Беларусь U-20 / Металург)
  • 9. Уладзімір Алістраў (2001, Эдмантан, WHL)
  • 10. Павел Ажгірэй (2000, Беларусь U-20 / Неман)
  • 11. Ігар Мартынаў (1999, Вікторыя, WHL)
  • 12. Аляксей Протас (2001, Прынц-Альберт, WHL)
  • 14. Яўген Аксенцюк (2001, Шахцёр)
  • 16. Уладзіслаў Габрусь (1999, Беларусь U-20 / Металург)
  • 18. Арцём Аносаў (1999, Беларусь U-20 / Юнацтва)
  • 19. Арцём Балтрук (1999, Беларусь U-20 / Хімік)
  • 23. Андрэй Паўленка (2000, Эдмантан, WHL)
  • 24. Максім Сушко (1999, Оўэн-Саўнд, OHL)
  • 26. Захар Палішчук (1999, Беларусь U-20 / Металург)

Наступны матч беларусы правядуць заўтра, 10 снежня, супраць аднагодкаў з Францыі.

Расклад турніру:

9.12. Нарвегія - Беларусь (22:00 па беларускім часе)
10.12. Беларусь - Францыя (17:30)
12.12. Беларусь - Аўстрыя (22:00)
13.12. Германія - Беларусь (22:00)
15.12. Беларусь - Латвія (22:00)

6
Тэги:
Хакей