КМ па біятлоне: Ірына Кручынкіна пабяжыць сёння спрынт

КМ па біятлоне: Ірына Кручынкіна пабяжыць сёння спрынт

7
(абноўлена 09:35 13.12.2018)
Другі этап КС стартуе сёння, за Беларусь пабягуць пяць біятланістак.

МІНСК, 13 сне - Sputnik. Трэнерскі штаб беларускай зборнай па біятлоне аб'явіў склад на сённяшнюю жаночую спрынтарскую гонку на другім этапе Кубка свету, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона (БФБ).

Сёння ў аўстрыйскім Хохфільцэне стартуе другі этап Кубка свету па біятлоне. Праграму спаборніцтваў адкрые жаночы спрынт.

У стартавым аркушы беларускай каманды пяць спартсменак: Ірына Крыўко (4-ы стартавы нумар), Дынара Алімбекава (44), Ірына Кручынкіна (53), Ганна Сола (85) і Дар'я Юркевіч (87).

Гонка пачнецца ў 16:15 (па мінскім часе). У прамым эфіры яе пакажа тэлеканал "Беларусь 5".

Заўтра адбудзецца мужчынскі спрынт.

7
Тэги:
Біятлон

Спорт