Хакеісты мінскага Дынама

Шуневіч папрасіў прабачэння за гульню клуба "Дынама" ў КХЛ

8
(абноўлена 08:48 28.12.2018)
Па словах міністра, цяпер стан мінскага клуба ў цэлым адлюстроўвае становішча, у якім знаходзіцца ўвесь беларускі хакей.

МІНСК, 28 сне - Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Дынама" выступае ў бягучым чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі правальна, заявіў у чацвер у эфіры тэлеканала АНТ кіраўнік МУС Беларусі і старшыня назіральнага савета ХК Ігар Шуневіч.

"Я абавязаны папрасіць прабачэння перад нашымі заўзятарамі, перад гледачамі, аматарамі хакея за той правал, які адбыўся ў "Дынама-Мінск", - сказаў ён.

Па словах Шуневіча, каманда, у тым ліку яе адміністрацыя, трэнерскі штаб, не справілася з пастаўленымі перад ёй у КХЛ задачамі.

"Напэўна, стан клуба "Дынама-Мінск"- гэта сёння характарыстыка беларускага хакея", - канстатаваў кіраўнік МУС.

Шуневіч удакладніў, што цяпер хакей у свеце - у Расіі, у краінах блізкага замежжа - вельмі хутка развіваецца, а беларускія клубы адстаюць.

Хакеістам Беларусі, сказаў Шуневіч, не хапае многага, у тым ліку веры ў сябе.

"Калі мы не зменім сітуацыю, сітуацыя зменіць нас", - сказаў на заканчэнне ён.

Зараз ХК "Дынама-Мінск" у Заходняй канферэнцыі КХЛ знаходзіцца на 10-м радку, для выхаду ў зону плэй-оф клубу трэба заняць як мінімум 8-е месца ў групе.

8
Тэги:
Ігар Шуневіч, Хакей, ХК Дынама (Мінск)

Спорт