Аляксандра Сасновіч на турніры ў Брысбене

Сасновіч не змагла выйсці ў паўфінал тэніснага турніру ў Брысбене

10
(абноўлена 09:29 04.01.2019)
Беларуская спартсменка саступіла перамогу 34 нумару рэйтынгу WTA, харвацкай тэнісістцы Донне Векіч.

МІНСК, 4 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прайграла харватцы Доне Векіч і не змагла выйсці ў паўфінал турніру катэгорыі Premier WTA ў Брысбене, перадае Sputnik.

Матч за выхад у паўфінал выдаўся для беларускі няпростым. Яна здолела перамагчы Векіч толькі ў двух геймах. Сустрэча спартсменак скончылася з лікам 6:2, 6:0. Зараз Сасновіч займае 33-ы радок рэйтынгу WTA, у той час Векіч знаходзіцца на 34-й пазіцыі.

Цікава, што ў 1/8 фіналу беларуская тэнісістка атрымала перамогу над чацвёртай ракеткай свету, украінкай Элінай Світолінай. Сасновіч атрымала перамогу над саперніцай з лікам 6:4, 6:0, 6:3.

Міжнародны тэнісны турнір у аўстралійскім Брысбене з прызавым фондам у 1 мільён долараў традыцыйна праходзіць у першыя дні новага года. У мінулым годзе Аляксандра Сасновіч на гэтым турніры дайшла да фіналу, але саступіла Эліне Світолінай, узяўшы ўсяго тры геймы (2:6, 1:6).

Яшчэ адна беларуская спартоўка Арына Сабаленка ў пятніцу сустрэнецца на корце з расіянкай Марыяй Шарапавай у чвэрцьфінальным матчы тэніснага турніру ў Шэньчжэне. Паядынак павінен быў адбыцца 3 студзеня, аднак быў адкладзены з-за дажджу.

10
Тэги:
Аляксандра Сасновіч