Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

Сабаленка выйграла тэнісны турнір у Шэньчжэне

29
У фінале Сабаленка перамагла амерыканку Элісан Рыск.

МІНСК, 5 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (13 WTA) у фінальным матчы турніру ў Шэньчжэне перамагла прадстаўніцу ЗША Элісан Рыск (62 WTA) і заваявала трэці тытул у кар'еры.

Вырашальны паядынак спаборніцтваў завяршыўся з лікам 4:6, 7:6 (7: 2), 6:3. Мацнейшай аказалася беларуска.

Раней у паўфінальным матчы Сабаленка ўпэўнена абыграла суперніцу з Кітая Ван Яфань (70 WTA).

Прызавы фонд тэніснага турніру ў кітайскім Шэньчжэне, складае 750 тысяч долараў.

У рамках спаборніцтваў Сабаленка таксама перамагла немку Таццяну Марыю і расіянку Кацярыну Аляксандраву. Яшчэ адна прадстаўніца Расіі Марыя Шарапава з-за траўмы была вымушаная завяршыць паядынак пры ліку 6:1, 4:2 на карысць беларускі.

Дзякуючы перамозе ў Кітаі Сабаленка папоўніла ачковую скарбонку на 220 пунктаў. Цяпер адставанне ад расіянкі Дар'і Касаткінай, якая замыкае цяпер топ-10 сусветнага рэйтынгу, складзе 50 балаў.

29
Тэги:
Тэніс, Кітай, Арына Сабаленка