Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч

Сасновіч абыграла 10-ю ракетку свету і выйшла ў 2-і круг турніру ў Сіднэі

10
(абноўлена 11:14 08.01.2019)
Другая ракетка Беларусі здолела разграміць ў двух сэтах Дар'ю Касаткіну, якая цяпер знаходзіцца на 10 месцы ў рэйтынгу WTA.

МІНСК, 8 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч працягнула паспяховае выступленне на турніры серыі "Прэм'ер" у аўстралійскім Сіднэі.

Другая ракетка Беларусі, якая цяпер знаходзіцца на 33 радку ў рэйтынгу WTA, перамагла расійскую тэнісістку Дар'ю Касаткіну.

Сасновіч разграміла дзясятую ракетку свету ў двух сэтах з лікам - 6:1, 6:4. Цяпер яна прайшла ў 1/16 прэстыжнага турніру ў Аўстраліі.

Раней Арына Сабаленка (11 WTA) у стартавым матчы ў Сіднэі прайграла чэшскай тэнісістцы Петры Квітавай, якая займае восьмы радок у рэйтынгу сусветнай жаночай асацыяцыі тэніса.

Пасля перамогі ў турніры ў кітайскім Шэньчжене, першая ракетка Беларусі разлічвала паспяхова выступіць і на турніры ў Аўстраліі прызавы фонд, якога складае 823 тысячы долараў.

10
Тэги:
Тэніс, Аляксандра Сасновіч