Фрыстайлістка Анастасія Раманоўская (Беларусь)

Раманоўская выйграла золата на этапе Кубка свету па фрыстайле ў Маскве

62
Прабіўшыся ў фінал з 12-м вынікам, беларуская спартсменка двойчы заяўляла вельмі складаныя скачкі і ў выніку была прызнана лепшай.

МІНСК, 17 лют - Sputnik. Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская стала лепшай на этапе Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы ў Маскве.

Па выніках кваліфікацыі яна паказала 12-ы вынік, аднак у першым фінале заявіла адзін з самых складаных скачкоў. Беларуска ідэальна выканала яго ў паветры і дапусціла толькі невялікую памылкуі пры прызямленні. У суперфінал яна выйшла ўжо з другім вынікам.

У другім фінале Раманоўская зноў заявіла складаны скачок, справілася з ім і была прызнана лепшай.

Лаура Пил (Австралия)  - серебряная медаль, Александра Романовская (Беларусь) - золотая медаль, Сюй Мэнтао (КНР) - бронзовая медаль
© Sputnik / Рамиль Ситдиков
Лаура Піў (Аўстралія) - срэбны медаль, Аляксандра Раманоўская (Беларусь) - залаты медаль, Сюй Мэнтао (КНР) - бронзавы медаль

"Безумоўна, вельмі рада. Цяпер спадзяюся годна выступіць у Мінску. Для мяне гэты старт будзе нашмат важнейшы", - заявіла Раманоўская ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Паводле яе слоў, усё атрымалася вельмі спакойна. Спартсменка прызналася, што адчувае сябе ў Маскве даволі камфортна.

"Амаль дома, а адказнасці менш", - засмяялася пераможца этапу Кубка свету.

Александра Романовская в финале соревнований по лыжной акробатике среди женщин в рамках этапа Кубка мира по фристайлу сезона 2018/19 в Москве
© Sputnik / Рамиль Ситдиков
Аляксандра Раманоўская ў фінале спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы сярод жанчын у рамках этапу Кубка свету па фрыстайле сезона 2018/19 у Маскве

Нагадаем, Раманоўская на пачатку лютага ўпершыню ў гісторыі беларускага жаночага фрыстайла выйграла золата чэмпіянату свету.

Наступны, перадапошні этап Кубка свету адбудзецца ў беларускіх Раўбічах ўжо 23 лютага.

62
Тэги:
Аляксандра Раманоўская, Фрыстайл, Масква

Спорт