Зборную Беларусі знялі з эстафеты Кубка свету па біятлоне з-за адставання

© Photo : IBU WCЗмяшаная эстафета на этапе Кубка па біятлоне ў ЗША
Змяшаная эстафета на этапе Кубка па біятлоне ў ЗША - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Перамогу ў заключнай гонцы Кубка IBU ў амерыканскім Солт-Лэйк-Сіці атрымалі французскія біятланісты.

МІНСК, 18 лют - Sputnik. Беларускую каманду біятланістаў знялі са змяшанай эстафеты на этапе Кубка свету ў Солт-Лэйк-Сіці (ЗША).

У складзе каманды былі Максім Варабей, Дзмітрый Лазоўскі, Дар'я Юркевіч і Ганна Сола. У гонцы прыняла ўдзел толькі мужчынская яе частка, паколькі каманда была знятая з гонкі пасля чацвёртага агнявога рубяжа з-за адставання на круг.

Пераможцамі эстафеты сталі французы - яны паказалі вынік 1 гадзіну 3 хвіліны 51,4 секунды і прайшлі з трыма промахамі і без дадатковых штрафных кругоў.

Другое месца дасталася камандзе Германіі, якая адстала ад лідара на 13,5 секунды і дапусціла 6 промахаў. Трэцімі сталі нарвежцы з адставаннем на 1 хвіліну і 2,2 секунды, 11 промахамі і 2 штрафнымі кругамі.

Раней з-за адставання жаночую зборную Беларусі па біятлоне знялі з гонкі ў сярэдзіне трэцяга этапу Кубка свету ў канадскім Кэнмары.

Наступным стартам для біятланістаў у рамках Кубка свету стане чэмпіянат свету. Ён пройдзе з 7 па 17 сакавіка ў Эстэрсундзе (Швецыя).

Стужка навiн
0