Б'ёрндален: не хачу думаць, што Домрачава сышла з біятлону з-за мяне

© Sputnik / Виктор ТолочкоУле Эйнар Б'ёрндален у Раўбічах
Уле Эйнар Б'ёрндален у Раўбічах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Легендарны біятланіст упэўнены, што яго не менш легендарная жонка здольная выступаць на высокім узроўні яшчэ шмат гадоў.

МІНСК, 18 лют - Sputnik. Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле Эйнар Б'ёрндален падтрымае сваю жонку, чатырохразовую алімпійскую чэмпіёнку Дар'ю Домрачаву, калі яна вырашыць вярнуцца ў спорт, паведамляе "Р-Спорт".

Банер Гонкі легенд у Раўбічах - Sputnik Беларусь
Гонка легенд: як праходзіць свята біятлону ў Раўбічах

Летам мінулага года Домрачава абвясціла аб завяршэнні кар'еры. Тады яна патлумачыла, што сыходзіць з вялікага спорту дзеля выхавання дачкі Ксеніі.

"Мне б вельмі не хацелася думаць, што жонка скончыла бегаць з-за мяне. Хутчэй, яна зрабіла гэта з-за Ксеніі. Мы шмат разоў абмяркоўвалі з ёй гэтую тэму, але канчатковае рашэнне Даша прымала самастойна", - сказаў Б'ёрндален.

Ён прызнаўся, што рашэнне Домрачавай стала для яго нечаканасцю. Па словах Б'ёрндалена, ён быў упэўнены, што жонка працягне выступаць.

"І тут яна мяне ашаламіла. Ці захоча яна гэта рашэнне змяніць і вярнуцца ў спорт? З майго пункту гледжання, у гэтым няма ніякіх праблем. Яна здольная выступаць на высокім узроўні яшчэ шмат гадоў", - сказаў ён.

Б'ёрндален адзначыў, што падтрымае жонку, калі тая захоча вярнуцца. "Я разумею, што такія біятланісткі, як яна, вельмі рэдка з'яўляюцца ў спорце. Гаворка не толькі аб таленце, але і аб ўменні спаборнічаць, уменні ментальна супрацьстаяць любым абставінам", - дадаў ён.

"Так, у нас маленькае дзіця, і, спадзяюся, будуць яшчэ дзеці, але спорт - гэта такая кароткая гісторыя..." - сказаў Б'ёрндален і дадаў, што гатовы ўзяць клопат пра Ксенію на сябе, калі Домрачава вернецца ў вялікі спорт.

Сёння ў Раўбічах пройдзе "Гонка легенд", у якой прымуць удзел і Б'ёрндален, і Домрачава. Затым адбудзецца ўрачыстая цырымонія провадаў беларускай біятланісткі са спорту.

Стужка навiн
0