Домрачава выступіць толькі ў адной гонцы ў Раўбічах

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкДар'я Домрачава
Дар'я Домрачава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Легенда айчыннага біятлону ачуняла і гатовая выйсці сёння на старт, праўда, толькі ў змешанай эстафеце.

МІНСК, 18 лют - Sputnik. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава возьме ўдзел толькі змяшанай эстафеце на "Гонкі легенд" у Раўбічах, паведамляе Sputnik.

Уле Эйнар Б'ёрндален у Раўбічах - Sputnik Беларусь
Б'ёрндален: не хачу думаць, што Домрачава сышла з біятлону з-за мяне

Сёння спарткомплекс "Раўбічы" прымае "Гонку легенд-2019". Удзел у біятлонным свяце прымуць 20 знакамітых спартсменаў "на пенсіі", сярод якіх Уле Эйнар Б'ёрндален, Карын Оберхофер, Кацярына Дафоска, Фрудзе Андрэсан, Ларс Бергер і іншыя. У праграме спаборніцтваў - мас-старты і змяшаная эстафета.

На мінулым тыдні Домрачава распавяла заўзятарам, што захварэла. Тады прыхільнікі біятлона пачалі турбавацца, ці зможа біятланістка выйсці на старт 18 лютага.

"Я выкараскалася з хваробы (дзякуй нашым дарагім дактарам) і стартую! Але ўлічваючы яшчэ нядаўнюю тэмпературу, змагу выступіць у адной гонцы з запланаваных двух. У эстафеце", - напісала Домрачава ў Instagram.

Падпісчыкі ўзрадаваліся прыемнай навіне і адзначылі, што нават без гонак было б прыемна ўбачыць экс-біятланістку.

Пасля спаборніцкай праграмы вечарам запланавана ўрачыстая цырымонія провадаў Домрачавай і Надзеі Скардзіна з вялікага спорту.

Sputnik вядзе тэкставую анлайн-трансляцыю з "Гонкі легенд".

Стужка навiн
0