Шведская біятланістка Мона Брорсан

Шведка Брорсан перамагла ў спрынце ў Раўбічах, Крыўко - 11-я

62
(абноўлена 16:11 23.02.2019)
Лепшай сярод беларускіх біятланістак у гэтай гонцы стала Ірына Крыўко.

МІНСК, 23 лют - Sputnik. Спрынтарская гонка на чэмпіянаце Еўропы ў Раўбічах завяршылася перамогай шведскай біятланісткі Моны Брорсан з вынікам 19 хвілін 37,4 секунд без адзінага промаху на агнявых рубяжах. Беларуская спартсменка Ірына Крыўко прыйшла да фінішу адзінаццатай.

Другое месца ў спрынце заняла Кацярына Юрлова-Перхт з Расіі - 37,5 секунды (0 + 1). Бронзавым прызёрам стала Ханна Эберг з Швецыі - 45,6 секунды (0 + 2).

Награждение призеров спринта
© Sputnik / Виктор Толочко
Узнагароджанне прызёраў спрынту

Беларуская біятланістка Дынара Алімбекава фінішавала 20-й - +1: 38,4 секунды (1 + 1), Алена Кручынкіна - 42-ая - +2: 23,9 секунды (1 + 2), Дар'я Юркевіч - 46-ая - + 2: 31,1 секунды (0 + 1).

Нагадаем, у скарбонцы зборнай Беларусі ўжо два медалі - абодва бронзавыя. Ірына Крыўко стала трэцяй у "індывідуалцы", а Дынара Алімбекава, Ганна Сола, Раман Ялетнаў і Сяргей Бачарнікаў - у міксце.

Раней у суботу ў Раўбічах адбылася мужчынская спрынтарская гонка. Перамогу ў ёй святкаваў нарвежац Тар'ей Бё, а беларус Сяргей Бачарнікаў заняў пятае месца.

Sputnik вёў тэкставую анлайн-трансляцыю спрынтарскіх гонак у Раўбічах.

62
Тэги:
Біятлон, Раўбічы (спарткомплекс)
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка

Азаранка і Сабаленка прэтэндуюць на званне тэнісісткі года

8
(абноўлена 09:59 03.12.2020)
Акрамя гэтага, Вікторыя Азаранка прэтэндуе на перамогу ў намінацыі "камбэк года".

МІНСК, 3 сне - Sputnik. Жаночая тэнісная асацыяцыя (ВТА) агучыла імёны шасці спартсменак, якія прэтэндуюць на тытул тэнісісткі года, піша партал sport-express.ru.

Спіс прэтэндэнтаў выглядае наступным чынам: Вікторыя Азаранка (Беларусь), Арына Сабаленка (Беларусь), Сафія Кенін (ЗША), Сымона Халеп (Румынія), Наомі Осака (Японія) і Іга Свёнтэк (Польшча).

Нагадаем, Азаранка ў 2020 годзе выйграла адзін турнір (Western & Southern Open), а таксама дайшла да фіналу US Open.

Сабаленка выйграла тры турніры WTA: у Досе, Астраве і Лінцы. У Остраве белруска таксама заваявала трафей у парным разрадзе.

Кенін стала пераможцай Australian Open і святкавала перамогу на турніры ў Ліёне. Халеп заваявала тытулы ў Дубаі, Празе і Рыме. Осака выйграла US Open, адолеўшы ў фінале Азаранка. Свёнтэк узяла Roland Garros.

Акрамя гэтага, ВТА назвала прэтэндэнтаў у яшчэ трох намінацыях:

  • "Прагрэс года": Іга Свёнтэк, Джэніфер Брэйдзі, Фіёна Фэра, Онс Жабер, Алена Рыбакіна
  • "Камбэк года": Вікторыя Азаранка, Цвятана Піронкава, Лаура Зігемунд, Патрысія-Марыя Ціг
  • "Навічок года": Надзя Подарошка, Марціна Трэвізан, Лэйла Фернандэс, Эн Лі
8
Тэги:
Арына Сабаленка, Вікторыя Азаранка, Тэніс

Алімпійскія кольцы вярнуліся ў такійскі марскі парк Адайба - відэа

8
(абноўлена 09:45 02.12.2020)
Сімвал Алімпіяды адпраўлялі на рэстаўрацыю, бо галоўную спартыўную падзею планеты адклалі на год з-за пандэміі. Стан канструкцыі праверылі і асвяжылі на ёй фарбу. Глядзіце на відэа, як дастаўлялі збудаванне.

Алімпійскія кольцы былі паўторна адкрыты ў такійскім марскім парку Адайба пасля рамонтных работ. 69-тонавую канструкцыю перавезла баржа ў суправаджэнні групы спецыялістаў.

З-за таго, што галоўная спартыўная падзея планеты было адтэрмінавана на год, у жніўні мэрыя прыняла рашэнне праверыць стан манументальнай канструкцыі, асвяжыць фарбу, каб у снежні вярнуць збудаванне на месца.

Манумент складаецца з рознакаляровых кольцаў. Яго вышыня - 15 метраў, а даўжыня дасягае 33 метраў. Ён быў створаны за 5 месяцаў на марскі верфі Ёкагама, паблізу ад сталіцы Краіны ўзыходзячага сонца. Кольцы застануцца ў марскім парку Одайба да 8 жніўня 2021 года.

Падобныя мастацкія формы цяпер размешчаны ў аэрапортах "Нарыта" і "Ханэда", а таксама на вяршыні гары Такао. Усе гэтыя сімвалы таксама пройдуць абавязковую прафілактыку да аднаўлення падрыхтоўкі да Гульняў.

8
Тэги:
Алімпійскія гульні, Токіа
Месенджар Telegram, архіўнае фота

"Шэраг краін не саромеюцца": адміністрацыя прэзідэнта - за кантроль месенджараў

1
(абноўлена 15:22 03.12.2020)
Беларусы актыўна ўключаюцца ў інтэрнэт-супольнасці, вынікае з маніторынгу інфармацыйнай прасторы.

МІНСК, 3 сне - Sputnik. У Беларусі патрэбныя новыя рашэнні, якія б рэгламентавалі працу з кантэнтам ў сацсетках і месенджарах - у тым ліку на заканадаўчым узроўні, лічыць намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Андрэй Кунцэвіч.

Прымаць гэтыя рашэнні неабходна, на яго думку, у тым ліку на заканадаўчым узроўні.

Кунцэвіч адзначыў, што для многіх гэтыя крыніцы інфармацыі замяняюць традыцыйныя.

"Шэраг краін не саромеюцца ісці такім шляхам. Я мяркую, што іх вопыт можа быць карысны і ў нашых рэаліях", - кажа Кунцэвіч, яго цытуе БелТА.

Ён адзначыў, што зыходзячы з маніторынгу інфармпрасторы, беларусы актыўна ўключаюцца ў інтэрнэт-супольнасці, у тым ліку тыя, праз якія каардынуецца пратэстны рух.

"Больш за тысячу Telegram-каналаў створаны спецыяльна для каардынацыі пратэстнага руху на ўзроўні дваравых і раённых тэрыторый, а таксама буйных прадпрыемстваў. У разрэзе раёнаў Мінска ўцягнутасць вар'іруецца ад 6 да 15% усяго насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак сталіцы", - заявіў Кунцэвіч.

Ён адзначыў, што ў дзень такімі супольнасцямі генеруецца ад 50 да 100 тысяч паведамленняў і выказаў меркаванне, што пакідаць па-за ўвагай гэтыя "вялікія лічбы" адміністрацыя не можа.

Кунцэвіч лічыць, што ўлада павінна знайсці адказы на пытанні, што супрацьпаставіць гэтаму кантэнту.

1
Тэги:
Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі