Беларус Антон Кушнір узяў срэбра ў Раўбічах

Беларус Антон Кушнір узяў срэбра ў Раўбічах

55
(абноўлена 21:25 23.02.2019)
Расійскі фрыстайліст Максім Бураў стаў першым на этапе Кубка свету ў Раўбічах.

МІНСК, 24 лют - Sputnik. Патройнае сальта з чатырма піруэтамі ў суперфінале выканаў Антон Кушнір і набраў 118,10 бала. Гэта забяспечыла яму другое месца на подыуме ў Раўбічах, дзе ўчора прайшоў этап Кубка свету па фрыстайле.

Тройное сальто с четырьмя пируэтами в суперфинале Антона Кушнира
© Sputnik / Виктор Толочко
Патройнае сальта з чатырма піруэтамі ў суперфінале Антона Кушніра

Пасля кваліфікацыі Кушнір быў першым, у суперфінал выйшаў чацвёртым.

Першым стаў расіянін Максім Бураў, які набраў 120,36 бала. На трэцім месцы з вынікам у 99,12 бала расіянін Станіслаў Нікіцін.

Первым стал россиянин Максим Буров, второй - белорус Антон Кушнир, на третьем месте россиянин Станислав Никитин
© Sputnik / Виктор Толочко
Першым стаў расіянін Максім Бураў, які набраў 120,36 бала. На трэцім месцы з вынікам у 99,12 бала расіянін Станіслаў Нікіцін

У фрыстайле асобна ацэньваецца тэхніка адрыву, вышыня і даўжыня палёту, форма выканання скачка і прызямленне. Прызямленне Бурава набрала больш балаў, чым у Кушніра. Абодва спартсмены выконвалі ідэнтычныя элементы.

Россиянин Максим Буров обошел белоруса Антона Кушнира всего на 2,26 балла
© Sputnik / Виктор Толочко
Расіянін Максім Бураў абышоў беларуса Антона Кушніра ўсяго на 2,26 бала

Сёння ў Раўбічах упершыню ў гісторыі фрыстайла і лыжнай акрабатыкі пройдуць спаборніцтвы па сінхронных скачках. Гледачы змогуць убачыць выступ і беларускіх фрыстайлістак, якія ўчора не выйшлі ў фінал. Кушнір, паводле папярэдніх планаў, выступіць у пары з Дзмітрыем Мазуркевічам, калі ён адновіцца пасля падзення. Скачкі будуць здзяйсняць з трампліна вышынёй у 3,6 метра.

55
Тэги:
Раўбічы (спарткомплекс), Фрыстайл

Спорт