Сонечны дубль: Сабаленка і Мёртэнс выйгралі парны тытул у Маямі

"Сонечны дубль": Сабаленка і Мёртэнс выйгралі парны тытул у Маямі

40
(абноўлена 09:01 01.04.2019)
Беларуска і бельгійка выйгралі другі запар турнір катэгорыі WTA Premier Mandatory.

МІНСК, 1 кра - Sputnik. Тэнісісткі Арына Сабаленка (Беларусь) і Элізэ Мёртэнс (Бельгія) атрымалі перамогу ў парным разрадзе на тэнісным турніры ў Маямі.

У фінальным матчы турніру першая ракетка Беларусі і бельгійка перамаглі пару Саманта Стосур (Аўстралія) - Чжан Шуай (Кітай) з лікам 7:6 (7:5), 6:2. Матч, які прайшоў у нядзелю, працягваўся 1 гадзіну 24 хвіліны.

Раней у паўфінале Сабаленка і Мёртэнс абыгралі беларуска-аўстралійскі дуэт Вікторыі Азаранкі і Эшлі Барці з лікам 7:6 (8:6), 7:5.

Гэта другі запар парны тытул Сабаленка і Мёртэнс - тэнісісткі перамаглі ў Індыян-Уэлс і Маямі на працягу аднаго сезону. Раней яны сталі пераможцамі на турніры ў Індыян-Уэлсе (ЗША).

Сабаленка і Мёртэнс выйгралі 10-й парны матч і другі тытул запар. Спартсменкі сталі пятай парай у гісторыі, якая выйграла так званы "сонечны дубль" (нізку турніраў у Індыян-Уэлсе і Маямі). Да іх у 2015 годзе падобную звязку выйгралі Марціна Хінгіс (Швейцарыя) і Саня Мірза (Індыя).

40
Тэги:
Тэніс, Арына Сабаленка

Спорт