Усе аб'екты для правядзення II Еўрапейскіх гульняў будуць гатовыя да 15 мая

Усе аб'екты для правядзення II Еўрапейскіх гульняў будуць гатовыя да 15 мая

21
(абноўлена 12:46 15.04.2019)
Многія аб'екты ўжо сёння знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці: у прыватнасці, на некаторых ужо прайшлі тэставыя спаборніцтвы.

МІНСК, 15 кра - Sputnik. Усе аб'екты для правядзення II Еўрапейскіх гульняў у Мінску будуць падрыхтаваны да 15 мая 2019 года, пра гэта прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас заявіў у панядзелак на пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Сяргей Румас, які ўзначальвае арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў у рэспубліцы, нагадаў, што да пачатку маштабнага мерапрыемства ў сталіцы засталося 67 дзён.

Паводле яго слоў, аб'екты, якія будуць задзейнічаны для арганізацыі і правядзення гульняў, ужо сёння знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці: у прыватнасці, на шматлікіх ужо прайшлі тэставыя спаборніцтвы. Сур'ёзных праблем выяўлена не было, пацвярджаюць гэта і эксперты з-за мяжы.

"Да 15 мая неабходна забяспечыць поўную гатоўнасць усіх аб'ектаў", - падкрэсліў Румас, яго словы прыводзіць БелТА.

II Еўрапейскія гульні будуць праходзіць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня бягучага года на 12 спартыўных аб'ектах. У іх возьмуць удзел больш за чатыры тысячы атлетаў з паўсотні краін свету. Наведаць Беларусь у рамках мерапрыемства мае намер больш за 20 тысяч чалавек.

21
Тэги:
Еўрапейскія гульні
Тэмы:
Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019 (80)