Талісман II Еўрапейскіх гульняў Лёсік з факелам

ЕАК не дапамог Беларусі ў пошуках спонсараў для Еўрапейскіх гульняў

12
(абноўлена 09:17 16.04.2019)
Нягледзячы на невыкананне плана па прыцягненню сродкаў знешніх спонсараў, беларускія кампаніі зацікаўлены ў інвестыцыях у гульні.

МІНСК, 16 кра - Sputnik. Еўрапейскі алімпійскі камітэт (ЕАК) не змог прыцягнуць ні аднаго знешняга спонсара для будучых другіх Еўрапейскіх гульняў, заявіў у эфіры тэлеканала АНТ прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.

Еўрапейскія гульні будуць праходзіць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня бягучага года на 12 спартыўных аб'ектах. У іх возьмуць удзел больш за чатыры тысячы атлетаў з 50 краін свету. Фінансаванне мерапрыемства планавалася за кошт спонсараў - як знешніх, так і ўнутраных, а таксама бюджэту.

"Мы адчуваем, што тыя прыцягненні і спонсары ўнутры краіны - гэтыя артыкулы даходаў перавыкананы. Актыўна сталі падлучацца прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці", - заявіў Румас журналістам пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы ў панядзелак.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, які з'яўляецца кіраўніком аргкамітэта па правядзенні Еўрапейскіх гульняў, аб'ём сродкаў па ўнутраных фундатарах Беларусь плануе перавыканаць.

"Па знешніх (спонсарах - Sputnik) ЕАК падвёў нас і не змог прыцягнуць ні аднаго знешняга спонсара", - канстатаваў Румас.

Зрэшты, па словах прэм'ер-міністра, Беларусь змагла кампенсаваць гэты недахоп сродкаў за кошт унутраных спонсараў мерапрыемства.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
Мінск, Еўрапейскія гульні-2019
Тэмы:
Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019 (80)